ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

“Пане, дадай нам веры” (Лк 17, 5)
18-21 чэрвеня 2013
Дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў V Парафіядзе, якая сёлета адбудзецца 18-21 чэрвеня ў Гродне пад дэвізам “Пане, дадай нам веры” (параўн. Лк 17, 5). Спецыяльны камунікат па справе ўдзелу ў гэтай інтэграцыйнай сустрэчы дзяцей і моладзі выдаў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ніжэй можна пазнаёміцца з праграмай Парафіяды, а таксама знайсці больш дэталёвую інфармацыю па конкурсах трыяды “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”.
    Прымаць групы дзяцей і моладзі традыцыйна будзе парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).

   
Умовы ўдзелу:
    1. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
    2. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі – 15 асоб + 1 апякун абавязкова. (Апекуном можа быць упаўнаважаная пробашчам парафіі асоба, якая мае 18 гадоў. Яна не можа браць удзелу ў дысцыплінах. Без апекуна парафіяльныя групы рэгістравацца не будуць).
    3. Удзел у конкурсах: “Святыня”, “Стадыён”, “Тэатр” (біблійны конкурс, конкурс ведаў з гісторыі і жыцця Касцёла, тэатральнае прад­стаў­ленне, песенны конкурс “Sacro Song”, конкурс песні “Музыка маім жыццём”, пластычны конкурс).
    4. Конкурсы ў межах парафіяды арганізаваны для дзяўчат і хлопцаў у наступных узроставых катэгорыях:
    - А: 11-13 гадоў
    - В: 14-16 гадоў
    - С: 17-19 гадоў
   

   
18.06.2013
   (Святыня)

    14.00-17.00 – Прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы)
    17.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць скарыстання з сакраманту паяднання)
    18.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч)
    19.15 – Чэрвеньскае набажэнства
    19.30-21.15 – Засяленне
    21.00 – Вячэрні зварот
19.06.2013
   (Святыня-Тэатр)

    7.00-7.30 – Сняданак
    7.45 – Ранішнія малітвы
    8.00 – Выезд аўтамабілямі ў пар. Гродна-Дзевятоўка
    9.00 – Св. Імша
    10.00-13.00 – Конкурсы
    13.00-14.30 – Абед
    15.00-19.00 – Конкурсы
    19.30 – Вячэра
    20.00 – Тэатральны выступ
    21.30 – Вячэрні зварот
    21.50 – Вяртанне ў пар. Гродна-Паўднёвы
20.06. 2013
   (Святыня-Стадыён)

    7.00-7.30 – Сняданак
    7.45 – Ранішнія малітвы
    8.00 – Эўхарыстыя
    9.00 – Выезд на гарадскі цэнтральны стадыён
    9.30 – Урачысты пачатак спартыўных конкурсаў
    10.00-14.00 – Спартыўныя конкурсы
    14.05-15.00 – Абед
    15.00-18.30 – Спартыўныя конкурсы
    18.40 – Вячэра
    19.00 – Выезд са стадыёна
    20.00 – Адкрыты вечар
    21.40 – Вячэрні зварот
    22.00 – Выезд у пар. Гродна-Паўднёвы
21.06.2013
   (Святыня-Тэатр-Святыня)

    7.00-7.30 – Сняданак
    8.50 – Ранішнія малітвы
    9.00 – Эўхарыстыя (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч)
    10.30 – Уручэнне ўзнагарод
    11.30 – Супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды
   
    Правілы ўдзелу ў конкурсах часткі трыяды “Тэатр” 2013 можна прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.grodnensis.by

    Праграма “Святыні”
    Ранішнія малітвы – кожны дзень распачынаецца малітвай (усе павінны ўдзельнічаць і не спазняцца).
    Св. Імша – гэта найважнейшы пункт праграмы кожнага дня. Чытанне, псалом, паўсюдную малітву, літургію спеву рыхтуюць ахвотныя ўдзельнікі Парафіяды (апекуны падаюць ахвотных).
    Адарацыя Божага слова – кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Божага слова, злучаная з чытаннем Евангелля (сустрэча і разважанне над Божым словам, дзяленне сваімі перажываннямі).
    Сакрамант паяднання – перад і падчас св. Імшы ёсць магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання.
    Вячэрні зварот – кожны дзень заканчваецца вячэрнім зваротам. Тады зноў сустракаемся разам (дзень таксама заканчваецца супольнай малітвай).
   
   
План спаборніцтваў у частцы трыяды “Стадыён” 2013

    9.30-9.50 – Адкрыццё
    10.00-13.00 – Футбол (хлопцы ўсіх катэгорый); валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый), скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты ўсіх катэгорый)
    10.00-11.30 – Бадмінтон (дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
    11.30-13.00 – Бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
    13.00-13.30 – Кіданне мяча (хлопцы ўсіх катэгорый)
    13.00-14.00 – Кіданне мяча (дзяўчаты ўсіх катэгорый)
    14.00 – Абед
    15.00-16.30 – Шашкі (хлопцы кат. В)
    15.00-16.30 – Бадмінтон (хлопцы кат. А, С), настольны тэніс (хлопцы кат. В), шашкі (дзяўчаты кат. А, С)
    16.30-18.00 – Шашкі (хлопцы кат. А, С)
    16.30-18.00 – Настольны тэніс (хлопцы кат. А, С), бадмінтон (хлопцы кат. В), шашкі (дзяўчаты кат. В)
    16.00-16.30 – Бег 60 м (хлопцы кат. А), бег 100 м (хлопцы кат. С), бег 60 м (дзяўчаты кат. В)
    17.00-18.00 – Бег па перасечанай мясцовасці

   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.