|
ГРОДНА
Пятніца,
12 чэрвеня 2026 года |
Дыяцэзіяльны дзень маці святкавалі ў Капцёўцы

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У святынях дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе. 5 мая ўрачыстасць адбылася на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з удзелам маці, дзяцей, і ўсіх, хто прыбыў у пешай пілігрымцы з Гродна, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.У праграме ўрачыстасці былі канферэнцыі, малітва Ружанца, Крыжовы шлях, які ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Ключавым момантам святкавання стала літургія, якую цэлебраваў біскуп Велікаселец. †
У гаміліі іерарх нагадаў, што ўсе людзі – дзеці Бога, які прагне людскіх сэрцаў. Біскуп падкрэсліў важнасць малітвы, якая з’яўляецца сродкам і абаронай супраць зла, дае радасць, нясе супакой у сэрца і ўзмацняе чалавека, а таксама адзначыў каштоўнасць Эўхарыстыі – фундаменту хрысціянскага жыцця. “Калі мы жывём без малітвы, без Пана Бога, у нашым жыцці валадарыць цемра, чалавек губляе сэнс жыцця, яго існаванне страчвае сваю мэту”, – сказаў біскуп.
Іерарх заахвоціў вернікаў жыць з Богам кожны дзень і ставіць Яго на першае месца, “жыць так, каб стаць перад Богам з чыстай душой”. Узгадваючы, што ў месяцы маі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Панну Марыю, біскуп адзначыў, што “Маці Божая заклікае нас жыць з Богам”, а таксама, звяртаючыся да ўсіх прысутных маці, падзякаваў ім за адданае служэнне сваім сем’ям, за працу, якую яны робяць для сваіх мужоў і дзяцей і якая часта застаецца незаўважанай.
У сваю чаргу вернікі выказалі шчырыя віншаванні біскупу Велікасельцу, які 5 мая адзначаў свой Дзень нараджэння.

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 202 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.