ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (3)

Варта ведаць

warto by

Чаму Папа не спявае?
    Назіраючы за папам Францішкам, многія заўважылі, што Наступнік св. Пятра не спявае ні падчас адпраўлення св. Імшы, ні ўдзяляючы ўрачыстае бласлаўленне.
    Аднак, вядомы італьянскі ватыканіст Сандро Магістэр паведамляе, што ў гэтым няма нічога дзіўнага. Ён прызнае, што Папа любіць слухаць музыку, але сам не спявае. Прычынай гэтага з’яўляецца праблема са здароўем, паколькі ва ўзросце 21 года Хорхе Марыа Берголіа перажыў вельмі сур’ёзнае запаленне лёгкіх, у выніку чаго яму выдалілі верхнюю частку правага лёгкага. Пасля гэтых аперацый Папа мае кароткае дыханне і часам, нават калі гаворыць, яго голас гучыць ціха. Акрамя гэтага, ён сам прызнаўся, што вельмі фальшывіць.

Крыніца: ekai.pl

    У Маскве адновяць рэлігійныя помнікі 
    Улады Масквы збіраюцца адрамантаваць больш за 300 рэлігійных помнікаў. Гэта, у першую чаргу, праваслаўныя святыні і капліцы ў самім горадзе і ў Падмаскоўі. Гаворка ідзе пра аднаўленне тых святынь і капліц, якія былі знішчаны савецкімі ўладамі, пачынаючы з 1917 г.

Крыніца: interfax.ru

    Наведаць Святую Зямлю цяпер можна седзячы дома
    Цяпер можна наведаць Святую Зямлю, нікуды не выязджаючы. Інтэрнэт-старонка jerusalem.com прапануе графічную экскурсію па найважнейшых месцах жыцця і дзейнасці Езуса Хрыста ў фармаце 3D. Уваходзячы на гэтую старонку, можна ўбачыць месца нараджэння Езуса Хрыста ў Бэтлееме, а таксама месца, дзе па традыцыі захоўваецца крыж, на якім быў укрыжаваны Збаўца. Таксама там ёсць спецыяльны раздзел для дзяцей, дзе яны могуць убачыць актуальныя здымкі са Святой Зямлі. А для тых, хто плануе адправіцца ў Святую Зямлю, ёсць карта з указаннем найважнейшых месцаў, якія трэба наведаць.

Крыніца: www.credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.