ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Найсвяцейшай Тройцы

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць Вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усё, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.

Ян 16, 12-15


Знак хвалы
   “Яшчэ шмат чаго маю сказаць Вам” – гэтае сцвярджэнне было актуальнае як у часы Апосталаў, так і сёння. Пан Езус заўсёды гаворыць нам словамі Аб’яўлення. Гэтыя словы ўвесь час нанова сёння чытаюцца, мы няспынна даследуем іх сэнс і ўражвальную актуальнасць. Пан Езус прамаўляў і надалей прамаўляе да нас гісторыяй Касцёла. Гэта вельмі красамоўны ўрок моцы Божай ласкі, што спадарожнічае хрысціянам на працягу стагоддзяў: Касцёл захаваўся, дзейнічае ў нашым свеце і, выконваючы сваю місію, будзе трываць да канца свету. Урок становіцца тым больш зразумелы, калі памятаць аб стагоддзях пераследу, не аднойчы драматычных і крывавых. Тым часам, мноства імперый развалілася. Сярод іх і тыя, што лічыліся непераможнымі. У гістарычных бурах ацалеў Касцёл, які абапіраецца на чымсьці такім мімалётным, як абвяшчэнне слова. Але гэтым “словам” з’яўляецца Евангелле – Слова жыцця, якое не можа падвергнуцца насіллю. Гэта Слова праўды, падтрыманай гарантыяй з высоку. Таму простая бабуля з ружанцам у руцэ ці дзіця са св. Камуніяй у малым сэрцы маюць у распараджэнні мудрасць, большую, чым веды, пацверджаныя навуковымі тытуламі, і сілу, мацнейшую за ўсякую зброю, што пагражае чалавецтву.
    Мы не ведаем, сведкамі чаго мы будзем, які сюрпрыз нам падрыхтуе свет. Аднак, мы можам жыць з упэўненасцю, што як мінулае, так і будучыня належаць Айцу, Сыну і Духу Святому. А таксама тым, хто ў Найсвяцейшай Тройцы знайшоў фундамент сваёй надзеі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.