ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

V Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі Юда выйшаў з Вячэрніка, Езус сказаў: “Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго”.

Ян 13, 31-35


Тут мы знаходзім
   Вячэрнік – гэта незвычайнае месца. Там столькі здарылася! У Вячэрніку Езус абмыў ногі вучням. Там адбылася іх апошняя “нармальная” сустрэча. Пазней яны ўбачаць Яго здалёк падчас мукі і на крыжы. Пасля ўваскрасення Ён сустрэнецца з імі ў тым самым месцы, але зусім па-іншаму. У Вячэрніку была ўстаноўлена Эўхарыстыя, а з ёй і сакрамант святарства. Тут адразу ж пасля ўваскрасення Апосталы атрымалі ўладу адпушчэння грахоў. Св. Тамаш меў магчымасць пераканацца ў праўдзе Уваскрослага Езуса, а нам з Вячэрніка заўсёды чуюцца поўныя надзеі Хрыстовыя словы: “Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”. Гэтае месца стала нібы першым касцёлам. У Вячэрніку збіраліся на малітву Апосталы з Марыяй. Урэшце рэшт, гэта тут, у Вячэрніку, адбылося Спасланне Святога Духа, які няспынна напаўняе Касцёл Божай моцай. Дададзім да гэтага словы Збаўцы з сённяшняга Евангелля, якія таксама былі прамоўлены ў Вячэрніку: “Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго”. Сёння кожная наша святыня з’яўляецца Вячэрнікам, бо ў кожным касцёле мы сустракаем Уваскрослага Хрыста. Тут Ён вучыць нас Словам, узмацняе Целам і напаўняе Духам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.