ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Першыя словы Папы Францішка

З жыцця Касцёла

Папа Францішак І
“Браты і сёстры, добры вечар. Усе вы добра ведаеце, што задачай канклава было абранне біскупа для Рыма. Здаецца, што мае браты-кардыналы выбралі яго з канца свету. Дзякуй вам за прыняцце, дыяцэзіяльная супольнасць Рыма. Дзякуй вам. Перш за ўсё, я хацеў бы памаліцца за Папу на пенсіі. Памолімся, каб Бог блаславіў яму, а Найсвяцейшая Панна Марыя асцерагала. Ойча наш...; Вітай, Марыя...; Хвала Айцу...
    А цяпер мы распачынаем нашу супольную вандроўку – біскуп і люд. Гэта вандроўка рымскага Касцёла, які ўзначальвае ўвесь Касцёл. Памолімся за сябе, за ўвесь свет. Жадаю вам, каб шлях Касцёла, які мы сёння распачынаем, служыў евангелізацыі гэтага цудоўнага горада. А цяпер я хацеў бы ўдзяліць бласлаўленне, але спачатку прашу вас, перш чым біскуп паблаславіць, маліцеся, каб Бог паблаславіў біскупа. Маліцеся за свайго біскупа. У хвіліне цішыні памаліцеся за мяне”.
Я б хацеў папрасіць аб паслузе ўсіх тых, хто займае адказныя пасады ў эканамічнай, палітычнай ці сацыяльнай сферы, усіх мужчын і жанчын добрай волі: будзем “абаронцамі” стварэння, плану Божага, запісанага ў прыродзе, абаронцамі іншага чалавека, навакольнага асяроддзя; не дазволім, каб знакі знішчэння і смерці суправаджалі шлях гэтага свету! Але, каб “бараніць”, мы павінны клапаціцца пра саміх сябе! Будзем памятаць, што нянавіць, помста, пыха забруджваюць жыццё! Бараніць, азначае чуваць над сваімі пачуццямі, сэрцам, таму што з іх выходзяць добрыя і злыя інтэнцыі: тыя, якія будуюць і якія знішчаюць! Мы не павінны баяцца дабрыні і нават пяшчотнасці!
   З гаміліі Папы падчас інаўгурацыі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.