ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Вынікі апытання пра "сапраўднасць" сужанства

На шляху да святасці

Два тыдні наведвальнікі сайта grodnensis.by мелі магчымасць паразважаць над пытаннем аб “сапраўднасці” сужэнства. Прапанаваная тэма, відаць, закранула нашых чытачоў – свае адказы пакінулі 162 інтэрнаўты. Вынікі апытання традыцыйна каментуе сацыёлаг рэлігіі кс. Валерый Аброшка.
   
   
Ці мяркуеце Вы, што, каб сужэнства было, як кажуць, “сапраўдным”, сёння дастаткова грамадзянскага шлюбу, ці трэба заключыць таксама касцёльны шлюб?

° Сапраўды важным з’яўляецца грамадзянскі шлюб (3,7%)

° Грамадзянскага шлюбу не дастаткова, трэба мець і касцёльны шлюб (30,2%)

° Сапраўды важны касцёльны шлюб, а грамадзянскі – толькі фармальнасць (59,9%)

° Цяжка сказаць (6,2%)

“Бог – як запісана ў Кнізе Быцця – стварыў іх як мужчыну і жанчыну: таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам” (Мк 10, 6-7; пар. Быц 1, 27; 2, 24). І Езус дадаў: “Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае” (Мк 10, 8-9).

    Заключэнне сакраманту сужэнства мае для хрысціян асаблівае значэнне, паколькі яно з’яўляецца – як навучае II Ватыканскі Сабор – устаноўленым Богам саюзам людзей, якія праз канчатковую асабістую згоду па Божай волі становяцца моцным інстытутам, хоць на прасторы стагоддзяў заключэнне сужэнства падлягала шматлікім зменам у розных культурах, грамадскіх структурах ці духоўных паставах, а таксама таму, што “шчасце асобы, людской і хрысціянскай супольнасці цесна звязана са здаровым становішчам сужэнства і сям’і”.
    Атрыманыя эмпірычныя дадзеныя паказваюць, што значная большасць апытаных прызнае неабходнасць заключэння касцёльнага шлюбу (90.1%). У апостальскай адгартацыі “Familiaris consortio” бл. Ян Павел II напісаў, што “сакрамант сужэнства (...) робіць сужэнцаў і хрысціянскіх бацькоў сведкамі Хрыста «ажно да канца зямлі», сапраўднымі і правільнымі «місіянерамі» любові і жыцця”. У сваёй прамове перад малітвай “Анёл Панскі” Бенедыкт XVI сказаў: “Сёння асабліва патрэбны іх сведчанні. Патрэбны сем’і, якія не дадуць сябе паглынуць сучасным культурным плыням, натхнёным геданізмам і рэлятывізмам і будуць гатовы перш за ўсё выконваць з велікадушнай аддачай сваю місію ў Касцёле і грамадстве”.
    Нязначны працэнт сцвердзіў, што важным з’яўляецца грама­дзянскі шлюб (3.7%), а кожны пятнаццаты сцвярджае, што яму “цяжка сказаць” (6.2%). Вядома, што цела значна раней гатова да сужэнства, чым дух. Але ў той жа час, у еднасці сужэнцаў вырашальнае значэнне належыць не целу, а духу. Гаворка ідзе пра сталасць і адказнасць за ўзаемнае каханне. Таму жадаю, каб тыя, хто вагаецца і яшчэ не заключыў сакраментальнага сужэнскага саюзу, змаглі ў будучым узяць адказнасць за сябе і свайго сужэнца і прамовіць словы сужэнскага абяцання. “Прысягаю табе вернасць”, удзел у развіцці толькі гэтага аднаго кахання, свядома адмаўляюся ад кожнага новага спаткання. “Прысягаю табе сужэнскую павагу”, г.зн. можаш на мяне разлічваць, я цябе на падвяду. Павага – фундамент даверу; дзе з’яўляецца несумленнасць ці падман, там знікае давер. “І што не пакіну цябе аж да смерці”, можаш на мяне разлічваць да канца майго жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.