ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

I нядзеля вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, напоўнены Духам Святым, вярнуўся з-над Ярдану, і Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нічога не еў у тыя дні, а калі яны скончыліся, згаладаўся. I сказаў Яму д’ябал: “Калі Ты Сын Божы, скажы гэтаму каменю, каб ён стаў хлебам”. I адказаў яму Езус: “Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек”.Тады д’ябал павёў Яго і паказаў у імгненне ўсе валадарствы свету. I сказаў Яму: “Я дам Табе ўсю гэтую ўладу і славу іх, бо яна мне перададзена, і каму хачу, даю яе. Калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё”. У адказ Езус сказаў яму: “Напісана: Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць”. Тады завёў Яго ў Ерузалем і паставіў на версе святыні, і сказаў Яму: “Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз. Бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, каб ахоўвалі Цябе, – яны на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень сваёй нагою”. Езус сказаў яму ў адказ: “Сказана: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго”. I скончыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябал адступіў ад Яго да пары.

Лк 4, 1-13


Зважайце на шатанскія метады!
   Якое з выпрабаванняў Пана Езуса з’яўляецца найбольш небяспечным? З усёй упэўненасцю, гэта самае каварнае. Трэцяе, калі д’ябал падмацоўвае сваю спробу выпрабавання Божым словам: “Бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, каб ахоўвалі Цябе...” Па-сапраўднаму д’бальскае нахабства!
    Час змяняецца, спакушэнне чалавека атрымлівае больш дасканалыя формы, але д’ябальская самаўпэўненасць і нахабства надалей такія самыя: каб прывесці нас да ўпадку граху, д’ябал прымае выгляд “дабрачынца”, спасылаецца на нашу годнасць і вольнасць, якой нас адарыў Стварыцель. Кожнае выпрабаванне носіць у сабе частачку першага граху: у сваёй вольнасці ты можаш быць як Пан Бог – ты сам вырашыш, што добра, а што дрэнна. Давайце будзем пільнымі і не дадзім увесці сябе ў зман!

кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.