ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

V нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У той час: натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. I ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: “Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову”. Сымон сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі”. Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. I ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць. Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. Тады сказаў Езус Сымону: “Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей”. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

Лк 5, 1-11


Езус не просіць шмат
   Калі Пётр дазволіў Езусу ўвайсці ў сваю лодку, каб Ён мог з яе навучаць, Пётр не прадбачыў наступстваў свайго рашэння. Затым быў цудоўны ўлоў рыбы. Потым ён пачуў дзівоснае абяцанне лоўлі людзей. Пасля гэтага падзеі пацяклі лавінай з непрадбачаным накірункам і вынікамі: праз з кожным разам глыбейшую прыязнасць з Езусам, прысутнасць пры незвычайных цудах, праз уважлівае слуханне Добрай Навіны. Была і здрада, потым слёзы жалю, каб адразу ж пасля гэтага быць удзельнікам радасці ўваскрасення Настаўніка. Пётр не мог маўчаць, ён павінен быў выканаць наказ-абяцанне: ён абвяшчаў людзям Хрыста ажно да мучаніцтва на крыжы ў Рыме, у імператарскіх садах. А ўсё гэта пачалося з дазволу, каб Езус увайшоў у лодку... Ці здольны я пазычыць Езусу частачку майго жыцця?..

кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.