ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (41)

Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Жаданне пазнаць Бога насамрэч, г.зн. убачыць Яго аблічча, глыбока ўкаранёнае ў кожным чалавеку, нават у атэістах. А мы свядома хочам проста ўбачыць, хто Ён і чым Ён з’яўляецца для нас. Гэтае жаданне здзяйсняецца, калі мы ідзём за Хрыстом. Тады мы бачым Яго плечы, а ўрэшце бачым Бога як нашага сябра. Мы бачым Яго аблічча ў абліччы Хрыста. Важна, каб мы ішлі за Хрыстом не толькі ў хвіліны патрэбы і тады, калі мы знаходзім на гэта час сярод нашых штодзённых заняткаў, але каб мы рабілі гэта ўсім нашым жыццём.
   
    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, фрагмент генеральнай аўдыенцыі, 16.01.2013


  
Кс. бп Антоній Дзям’янка   Кс. бп Антоній Дзям’янка

   Сёння мы просім аб мужных святарах: адданых Богу i людзям; якія кіруюцца верай і любоўю; якія з адвагай выконваюць загады кіраўнікоў; удзячных Божаму Провіду за давер i запрашэнне ўдзельнічаць у рэалізацыі справы збаўлення.

    Фрагмент ліста з нагоды 70-й гадавіны смерці кс. Вітольда Івіцкага, 14.01.2013

 



Кс. Генрых Дамброўскі   Кс. Генрых Дамброўскі

   Жывучы сярод хрысціян, братоў з розных Касцёлаў, цяжка заставацца ўбаку. Заклік, каб мы былі адно, даходзіць да ўсіх. І цяжка не адказаць. Тым больш, што мы жывём у свеце падзеленым і дыферэнцаваным. Такі сучасны свет патрабуе адназначнага сведчання супольнасці паслядоўнікаў Хрыста. Касцёлам цяжка было б несці евангельскае пасланне Хрыста без імкнення да еднасці сярод братоў. Зрэшты, II Ватыканскі Сабор не пакінуў сумненняў у гэтым пытанні: няма Касцёла без экуменізму, без пошукаў таго, што нас яднае.

    Фрагмент інтэрв’ю для wiara.pl, 17.01.2013

 


А. Віктар  Бурлака OFM   А. Віктар Бурлака OFM

   Калі бачыш, з якой шчырасцю і цеплынёй вітаюць абраз людзі, то ўласнае адчуванне абраза толькі ўзбагачаецца. Абраз Маці Божай Будслаўскай, якому амаль 400 гадоў, праз стагоддзі ўвабраў у сябе ўсе смуткі і радасці, якія людзі прыносілі Маці Божай на працягу гэтага часу. Абраз намолены – для вернікаў гэта вялікая сіла, вялікая дапамога. Самае галоўнае, што мы можам узяць ад гэтай перэгрынацыі, – гэта ўмацаванне ў нашай веры.

    Фрагмент інтэрв’ю для catholic.by, 16.01.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.