ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (40)

Слова для Жыцця

Бенедыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Аснова нашага супакою – упэўненасць, што ў Езусе Хрысце мы сузіраем бляск аблічча Бога Айца, што мы сыны ў Сыне, і таму на дарозе жыцця мы знаходзімся ў такой бяспецы, як дзіця ў руках добрага і ўсемагутнага Айца. Бляск аблічча Пана над намі, які ўдзяляе нам супакой, – гэта праяўленне Яго бацькоўства. Пан накіроўвае да нас сваё аблічча, аб’яўляецца нам як Айцец і адорвае нас супакоем. У гэтым заключаецца сутнасць таго глыбокага супакою, “супакою з Богам”, які неразрыўна звязаны з верай і ласкай, як піша св. Павел да хрысціян у Рыме (пар.: Рым 5, 2). Нішто не можа пазбавіць вернікаў гэтага супакою, нават цяжкасці і жыццёвыя пакуты. Бо пакуты, досвед і цемната не знішчаюць надзею, а павялічваюць яе. Гэтая надзея на падводзіць, таму што “Божая любоў вылілася ў сэрцы нашыя праз Святога Духа, які нам дадзены” (Рым 5, 5).
   
    Фрагмент разважанняў на навагодняй св. Імшы 2013, паводле польскай секцыі Radio Vaticano

 
Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Прыклад Марыі заахвочвае нас у распачынаючымся Новым годзе кожны дзень выказваць нашу згоду з Божай воляй. Толькі тады ў нашым жыцці будзе прысутны Хрыстос, як Ён быў прысутны ў жыцці Марыі. Яго прысутнасць будзе змяняць нас, будзе абагаўляць нас, будзе весці дарогай шчасця.

    Фрагмент навагодняга казання 2013, паводле сatholic.by

 



Брат АлоізБрат Алоіз

   Давер – гэта нешта большае, чым звычайнае пачуццё, Можна абдумана сцвердзіць, што мы даверымся Богу. Каб падтрымаць гэтую пастанову, трэба, як і ў прыязнасці паміж людзьмі, прысвяціць сябе пошуку асабістай сувязі з Богам. Мы можам узмацняць яе, углядаючыся ў Хрыста. Калі Езус быў малады, Ён зрабіў самы важны выбар, які канчаткова надаў кірунак Яго чалавечаму існаванню. Ён поўнасцю даверыўся любові Бога. Ён давяраў Богу нават у хвіліны паражэнняў, якія таксама перажываў.

    Фрагмент разважання на заканчэнне сустрэчы ў Рыме, 02.01.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.