GRODNO
Czwartek,
18 kwietnia
2024 roku
 

Ці ў Адвэнце можна хадзіць на дыскатэку?

Pytania i odpowiedzi

На гэтае пытанне нельга адказаць адным словам: “так” альбо “не”. Гэта было магчыма зрабіць да нядаўняга часу, калі сярод Касцёльных наказаў існаваў такі: “У перыяд пакаяння забаронена ўдзельнічаць у забавах”. Усё было зразумела. Касцёльныя наказы былі дапоўнены, і гэты наказ прадпісвае, што ў перыяд пакаяння трэба стрымлівацца ад удзелу ў забавах.
    Каб даць адказ на гэтае пытанне, неабходна ведаць, адкуль з’явілася забарона ўдзельнічаць у забавах у перыяды пакаяння. Калі Езус жыў на зямлі, фарысеі абвінавачвалі яго вучняў, што яны не посцяць. Тады Езус адказаў: “Ці могуць засмучацца сыны харомаў шлюбных, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасціцца” (Мц 9, 15). Езус прызываў да чування і малітвы, каб не прапусціць Яго прыйсця (пар.: Мц 24, 42-44), бо суровую кару панясуць тыя, хто выбірае “выкарыстанне жыцця” замест таго, каб чакаць вяртання Хрыста (пар.: Мц 24, 45-51). Так, пост і малітва былі неад’емнай часткай веры маладога Касцёла, і гэта засталося па сённяшні дзень. Хрысціяне – гэта людзі, якія крочаць да дому Айца і чакаюць вяртання Збаўцы.
Адвэнт з’яўляецца часам чакання. Гэта сімвалічнае чаканне літургічнага святкавання Нараджэння Божага Сына, а таксама і чаканне паўторнага прыходу Пана ў канцы свету. Таму раней Касцёл надаваў гэтаму часу забарону ўдзелу ў забавах асобнай запаведдзю; цяпер жа яна скасавана, верагодна з-за даверу сталасці католікаў. Сталасці, якая падкажа ім, што трэба адмовіцца ад забаў на гэты кароткі перыяд чатырох тыдняў, каб адчыніць сэрца для надыходзячага Езуса.
    Але мы не ведаем, калі Ён вернецца. Мы павінны не змарнаваць сваёй магчымасці так, як тыя, аб кім Езус узгадваў: “Бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, – так будзе і прыход Сына Чалавечага” (Мц 24, 38-39). Адвэнтавае адмова ад забаў несумненна дапаможа нам у чуванні і спатканні з Езусам.
    Таму мы можам сказаць, што можна танцаваць у Адвэнце і гэта не з’яўляецца грахом, так як няма забароны. Але такі падыход літаральны і нясталы. Бо кожны, хто не можа сябе стрымаць ад забаў у гэты перыяд, можа сам сябе асудзіць, што змарнаваў дадзены яму час на падрыхтоўку душы да прыходу Езуса, падвергнуў небяспецы сваю веру і збаўленне, што з’яўляецца вельмі сур’ёзным злачынствам. Вернік павінен задаваць не столькі пытанне, ці з’яўляецца гэта грахом, колькі пытанне, ці праз гэта ён не аддаліцца ад Бога, ці не затрымаецца ў духоўным развіцці. Такім чынам, варта задумацца, перш чым паддацца спакусе пайсці на забаву ў перыяд Адвэнту.
    Таму не заахвочваю да забаў. Кожны сам робіць выбар. І кожны сам за свой выбар будзе адказваць. Кожнаму хрысціяніну жадаю добрага выбару і плённага Адвэнту.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
white
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  258

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.