ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці хуткая язда і невыкананне правіл дарожнага руху з’яўляюцца грахом?

Задай пытанне

Сёння многія стараюцца атрымаць вадзіцельскія правы. І нічога дзіўнага. Аднак, вельмі цікава, што каб атрымаць іх, трэба здаць экзамен на веданне правіл дарожнага руху і ўменне вадзіць транспартны сродак. Таму, атрымліваючы вадзіцельскія правы, мяркуецца, што правілы дарожнага руху Вы ведаеце! Але зусім інакш выглядае сітуацыя, калі “свежа спечаны” вадзіцель сядае за руль, а побач ужо няма таго, хто будзе вырашаць аб здачы экзамену. Тады некаторыя пачынаюць лічыць сябе пілотамі Формулы-1. Многія могуць паводзіць сябе на дарогах так, быццам правілы дарожнага руху на іх не распаўсюджваюцца. Сярод іх ёсць таксама веруючыя людзі. Варта сказаць, што каталіцкі Касцёл не выдаў ніводнага афіцыйнага дакумента, які б указваў, як трэба паводзіць сябе на дарозе, будучы пешаходам ці вадзіцелем.
    Сёння ўсё часцей можна сустрэцца з такім пытаннем: “Ці невыкананне правіл дарожнага руху – гэта грэх?” Адказ гучыць адназначна: так. Многія вадзіцелі ў парушэнні правіл дарожнага руху не бачаць нічога дрэннага. Аднак, іх невыкананне, а ў тым ліку і хуткая язда на аўтамабілі, матацыкле ці іншым транспартным сродку, з’яўляецца грахом, таму што вадзіцель падвяргае небяспецы не толькі сваё жыццё, але ў многіх выпадках таксама жыццё і здароўе іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Хіба не сакрэт, што прычынай могіх дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляецца свядомае невыкананне правіл дарожнага руху, а асабліва хуткая язда. Гэта не нармальна, калі вадзіцель замест дазволеных 60 км/г едзе 150 км/г, ды яшчэ у месцы, дзе гэта можа пагражаць жыццю іншых людзей.
    Вельмі часта вадзіцелі нават не задумваюцца над тым, што могуць стаць прычынай ДТЗ, якое часта заканчваецца трагічна. Але не толькі вадзіцелі аўтамабіляў павінны правільна паводзіць сябе на дарогах. Пешыя ўдзельнікі дарожнага руху таксама павінны клапаціцца аб выкананні правіл дарожнага руху, каб не стаць прычынай аварыі і страты жыцця свайго ці кагосьці іншага. Трэба сказаць, што грахом з’яўляецца таксама ўпраўленне аўтамабілем у нецвярозым стане. І на гэта ўжо на самай справе шкада слоў!!! Калі вернік кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане, ён павінен прызнацца ў гэтым на споведзі.
    Бо гэта не ружанцы ў машыне ці наклейкі ў форме рыбкі павінны сведчыць аб нашым хрысціянстве, але, перш за ўсё, нашае выхаванне, культура паводзін на дарозе і жаданне захаваць бяспеку, якія праяўляюцца менавіта ў выкананні правіл дарожнага руху.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.