ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (37)

Прэса

“Моц у слабасці”
Марыя Штука
   45/2012

Уяві сабе, што ты ўвогуле не маеш канечнасцей. Што ты нарадзіўся, пазбаўлены рук і ног. Што ты адчуваеш? Як думаеш, якім чынам тваё калецтва ўспрымалася б іншымі, асабліва сябрамі? Як ты ўяўляеш сабе жыццё і нейкае асабістае развіццё пры такім сур’ёзным абмежаванні? Аўтар артыкула адказвае на гэтыя пытанні, прадстаўляючы постаць Нікаласа-Джэймса Вyйчыча, які жыве ў Каліфорніі. Яго бацькі перажылі шок, калі ўбачылі яго ў першы раз. Інвалід, які нават не мог хадзіць у школу, сёння з’яўляецца сусветнавядомым матывацыйным прамоўцам, які праводзіць лекцыі на тэму абмежаванасці, матывацыі і веры ў Бога. Ён дасканалы прыклад чалавека, моцай якога з’яўляецца Бог і які адкрыта аб Ім гаворыць. Ён узбуджае захапленне людзей сілай духа, загартаванага ў цяжкіх умовах, мужнасцю і даверам людзей. Ён часта паўтарае: “Найгоршае калецтва – гэта страх. Няма сэнсу быць цэлым звонку, калі ты разбіты ўнутры”.


“Ацаніць прыгажосць і вартасць жыцця”
   Марцін Яжэмбоўскі  
   45/2012

   Аўтар інтэрв’ю з аб-пам Ігнацыё Карраска дэ Паула, старшынёй Акадэміі жыцця, размаўляе аб святасці жыцця, яго небяспеках і выкліках. Кс. абп расказвае, як мы, вернікі, можам пераканаць няверуючых людзей абараняць чалавечае жыццё. Іерарх прыгадвае, як за 15 гадоў сваёй працы ў клініцы Джэмэллі ён ніводнага разу не чуў ад хворых і паралізаваных: “Доктар, я хачу памерці!” “Нават калі яны не маглі зрабіць ніводнага руху, я чуў, як моцна яны хацелі жыць і прасілі аб дапамозе. Калісьці я кантактаваў з пацыентам, які быў поўнасцю паралізаваны, ён мог рухаць толькі вочнымі яблыкамі. З ім размаўлялі пры дапамозе гэтых рухаў. Гэта быў прафесар з Універсітэта Ла Сапіенца, які працаваў там на кафедры права. Часам такога чалавека называюць «агароднінай», таму што ён не можа нічога рабіць. Дык вось, будучы ў такім стане, гэты чалавек, лежачы ў ложку, зрабіў дзве рэчы: па-першае – ажаніўся, па-другое – дапамог двум сваім супрацоўнікам атрымаць навуковую ступень. Яны абодва зрабілі гэта з яго дапамогай – чалавека, які кантактаваў з сябрамі і са светам толькі пры дапамозе рухаў вочнымі яблыкамі. Вось, што здзейсніў гэты чалавек. Гэта не «агародніна»”.

   У новым нумары знаходзіцца чарговая папская катэхеза на тэму веры і яе сэнсу ў сучасным свеце. Папа звяртаецца да нас: “Я лічу, што ў нашым штодзённым жыцці, напоўненым праблемамі і сітуацыямі часам драматычнымі, мы павінны часцей задумвацца над фактам, што верыць па-хрысціянску азначае даручаць сябе з верай глыбокаму сэнсу, які падтрымлівае мяне і свет, таму сэнсу, які мы не можам даць сабе самі, але толькі атрымаць, як дар, і які з’яўляецца фундаментам, на каторым мы можам жыць без боязі”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.