ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (37)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    З гэтых двух біблейскіх эпізодаў (разважанне да нядзельнага Евангелля), якія ўмела спалучаны, мы можам атрымаць каштоўны ўрок аб веры. Яна падобная да ўнутраных паводзін тых, хто засноўвае сваё жыццё на Богу, на Яго Слове і поўнасцю Яму давярае. Жыццё ўдавы ў старажытнасці праходзіла само па сабе ў вялікай беднасці. Па гэтай прычыне ў Бібліі ўдовы і сіроты былі тымі асобамі, аб якіх Бог клапаціўся асаблівым чынам: яны страцілі падтрымку на зямлі, але Бог застаецца для іх Жаніхом і Бацькам. Аднак Святое Пісанне кажа, што аб’ектыўная ўмова беднасці, у гэтым выпадку быць удавой, не дастатковая: Бог заўсёды патрабуе нашага вольнага прыняцця веры, якая выяўляецца ў любові да Яго і нашых бліжніх. Ніхто не бедны настолькі, што не можа ахвяраваць штосьці.
   
    Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 11.11.2012

 
Кс. абп Паоло Пеццы

   Смерць, нягледзячы на тое, што яна з’яўляецца амаль забароненай тэмай у нашым сучасным грамадстве, датычыць усіх нас, кожнага асобнага чалавека. Перад гэтай вялікай таямніцай кожны чалавек шукае нагоду для надзеі. Чалавек не можа згадзіцца з тым, што жыццё скончылася, асабліва, калі гаворка ідзе пра дарагіх нам людзей. На самой жа справе, жыццё не заканчваецца, а завяршаецца. І смерць з’яўляецца пераходам у іншае жыццё. Але тады чаму мы баімся смерці? Таму што мы не можам пагадзіцца з тым, што ўсё адыходзіць у нікуды, не пакідаючы і следу. Таму што мы не можам змірыцца з тым, што ўсё цудоўнае, добрае, вялікае, што было ў жыцці, знікне ў нябыце. Любоў, якая з’яўляецца самім жыццём, прагне, патрабуе вечнасці. І мы не прымаем таго, што ў адзін момант усё знікне назаўсёды.

    Паводле www.cathmos.ru, 02.11.2012

 


Кс. Федэрыка Ламбардзі

   Таму трэба захаваць такое бачанне асобы і чалавечых узаемаадносін, у якім публічнае прызнанне манагамнага сужэнства мужчыны і жанчыны ўспрымаецца як дасягненне цывілізацыі. Калі ж не, то чаму б у імя змагання з дыскрымінацыяй нам не разважыць прызнання палігаміі і паліандрыі? Аднак, няхай ніхто не спадзяецца, што Касцёл адмовіцца прыгадваць грамадству аб неабходнасці прызнання асаблівай ролі сужэнства мужчыны і жанчыны.

    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, 10.11.2012

 



Кс. абп Хенрык Хосэр

   Даючы чалавеку, які патрабуе, мы атрымліваем больш, чым ахвяруем, бо гэты жэст міласэрнасці аднаўляе ў нас саміх вобраз Бога. Вяртаючы чалавеку годнасць і яго стасункі з наваколлем, мы знаходзімся ў самым цэнтры Божай любові.

    Паводле ekai.pl, 10.11.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.