ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Хрыста, Валадара сусвету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?” Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?” Пілат адказваў: “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў?” Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль”. Пілат сказаў Яму: “Значыць, Ты Кароль?” Езус адказаў: “Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”.

Ян 18, 33б-37


Цяжкае валадаранне
   Дзіўна – Пан Езус, хоць Ён у кайданах, пад пагрозай прысуду страшнай смерці, прыніжаецца да дыялогу з Пілатам. Ён – Валадар неба і зямлі – вядзе размову з рымскім служачым. Можа, Пілат і паходзіў з вышэйшага чыноўніцкага рангу, таму што ад імя цэзара кіраваў кавалкам Імперыі, але быў усяго толькі служачым, якога імператарскі капрыз мог адклікаць з пасады адным словам, адным дакументам. Пілат валодаў кавалкам Імперыі, якая ўжо тады праяўляла сімптомы ўпадку. Езус даваў сведчанне аб валадарстве незнішчальным, вечным. І Яго ўлада расцягвалася (і сягае далей!) да самых далёкіх межаў сусвету. Несуразмернасць паміж Пілатам і Асуджаным настолькі ўразлівая, што здаецца неверагоднай! А аднак, малы, самаўпэўнены Пілат паслаў Валадара сусвету на страшную смерць. І што яшчэ больш ашаламляльна – Валадар сусвету прыняў гэты прысуд!
    У кожным нашым доме ёсць крыж – бачны знак драматычных вынікаў сустрэчы Езуса з Пілатам. Крыжы мы ставім на нашых дарогах. Ці задумваемся мы часам над сэнсам прысутнасці крыжа ў нашым жыцці? Іншымі словамі, наколькі праўда, аб якой сведчыў Езус, становіцца фундаментам нашага жыцця?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.