ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Марыя, Маці Міласэрнасці, маліся за нас!

На шляху да святасці

Мае сустрэчы з Маці Божай
Сёння адбылася мая першая пiлiгрымка да Цябе, я ўпершыню ўбачыла Цябе такой, наша любая Мацi.
Cвой кароткi расказ я хачу пачаць з таго, як жа любiць нас мiласэрны Езус, што даў нам магчымасць жыць на зямлi, так багатай на цуды. Як жа Ён дбае аб збаўленнi нашай шматпакутнай Белай Русi, што адзначыў яе такiмi дзiвоснымi мясцiнамi, санктуарыямi i касцёламi, дзе адбывалiся здаўна i адбываюцца i сёння самыя сапраўдныя цуды! Як жа Ён марыць аб збаўленнi кожнага з нас, што ўвесь час дае магчымасць перажыць навяртанне i духоўнае аднаўленне! Гэтая магчымасць iснуе кожны дзень у жыццi кожнага чалавека, неабходна толькi ўзнесцi вочы трошачкi вышэй, зрабiць першы крок i працягнуць руку.
Маё асабiстае навяртанне адбылося некалькi гадоў таму ў санктуарыi Езуса Журботнага ў Росi. Немагчыма коратка апiсаць усё тое, што адбывалася ў маiм жыццi, а самае галоўнае, у маiм сэрцы на працягу гэтых амаль што пяцi гадоў. Ён, Сам Бог, дзiвосным чынам паклiкаў мяне туды, даючы перад гэтым розныя знакi, якiя я зразумела толькi пасля. Тады ж i адбылося маё знаёмства са святаром Чэславам Паўлюкевiчам, якi ўвесь гэты час накiроўваў мяне, вёў да Езуса, падтрымлiваў мяне так, як вядзе i падтрымлiвае кожнага, хто схiляецца ля ног Езуса Журботнага, просячы прабачэння i дапамогi. Толькi Ты адзiн ведаеш, Божа, як я ўдзячна Табе за гэтае знаёмства, якое перавярнула ўсё маё жыццё, дало яму iншы накiрунак!.. Я ўжо не магу жыць без Езуса i без гэтых пiлiгрымак, хаця б раз на месяц (а то i часцей, калi выдаецца магчымасць) туды, да Яго ног, дзе Ён церпiць. Церпiць неяк не так, як заўседы. Церпiць неяк па-iншаму, асобым чынам. Церпiць i сумуе, гледзячы на ўсiх нас. Сумуе i клiча да сябе ўсiх тых, якія таксама церпяць асобым чынам. Клiча, бо вельмi-вельмi прагне нашага збаўлення i шчасця. Я ўжо неяк пiсала кароткае сведчанне аб тым, як змянiлася я сама, маё сэрца, мае погляды i ўсё маё разуменне пасля сустрэчы з Езусам. Але я ўпэўнена, што самае галоўнае маё сведчанне аб тым, як я знайшла Яго i якiя цуды Ён учынiў у маiм жыццi, яно не тое, каб яшчэ не скончана, яно проста яшчэ наперадзе. Я ўпэўнена, што наперадзе. Таму што, па словах св. апостала Паўла, вера ёсць здзяйсненне чаканага і ўпэўненасць у нябачным. Бо бачнае – часовае, а нябачнае – вечнае. Гэтае цудоўнае месца ўжо застанецца месцам майго асабiстага пiлiгрымавання на ўсё маё жыццё. Гэта святая зямля, дзе адкрыта неба, мой Ерузалем тут, у Беларусi, бо тут стаiць Езус.
    Я дзякую Езусу за тое, што пакiнуў нам самае вялiкае сведчанне сваей любовi – сваю Мацi. Я дзякую Яму за ўсе пiлiгрымкi да Яе, куды Ён сам цудоўным чынам клiкаў мяне. Толькi за апошнi год адбылiся мае сустрэчы з Мацi Божай Вастрабрамскай, Мацi Божай Гудагайскай, Мацi Божай Шкаплернай, Мацi Божай Чанстахоўскай i, амаль кожны чацвер, з Мацi Божай Кангрэгацкай. I кожны раз гэта новыя перажываннi, новыя разважаннi, новыя адкрыццi i цуды. Вельмi важнымi для мяне былi ўсе гэтыя сустрэчы, але сустрэча ў Вострай Браме, мая першая да Яе пiлiгрымка, была дастаткова дзiўнай. Я ўпершыню адчула, што Яна вельмi блiзка i чуе мяне! З таго моманту пачаўся нейкi новы этап нашых адносiн. I калi я, стоячы на каленях ля Яе абраза ў Вострай Браме, адчувала, што Сам Езус дае мне сваю Мацi ў дапамогу, а я, па свайму чалавечаму недаверу спытала Яго: “А як жа мне ўсё ж такi паверыць, што Яна сапраўды цяпер будзе за мною? Дай мне, прашу, якi-небудзь знак”, то праз хвiлiну адна незнаёмая жанчына дакранулася да мойго пляча i працягнула мне маленькую шкатулку: “Вазьмiце, гэта для Вас. Езус толькi што сказаў, каб я перадала Вам гэта”... У той шкатулцы была фiгурка Мацi Божай Меджугорскай, якая цяпер заўсёды побач.
    Амаль праз тыдзень пасля гэтага, у вельмi цяжкi для мяне момант, калi сэрца было запоўнена адчаем i непрабачэннем, а я сама нiчога не магла з гэтым зрабiць i вельмi патрабавала споведзi, па дарозе ў касцёл я ўвесь час прасiла Яе, каб Яна сама накiравала мяне да святара, патрэбнага мне, на Яе погляд, у той момант. Яна адразу дала мне адказ. Я ж нiколi да таго часу не была з iм знаёма, нiколi не спавядалася ў яго i таму, гледзячы на Яе ў цудоўным абразе Мацi Божай Кангрэгацкай, а таксама гледзячы на чэргi ля канфесiяналаў, бо была апошняя нядзеля Вялiкага посту, не магла нiчога зразумець. “Але ж дзе я цяпер пайду яго шукаць?! Я яго не ведаю! Мяне нiхто не зразумее!”, – пыталася я амаль з адчаем. У адказ я пачула цiхае: “Паглядзi направа”. Неверагодна! Я сапраўды перажыла тады дзiўную споведзь, пасля якой у сэрца прыйшлi супакой i прабачэнне. Як жа я ўдзячна Табе, Мама Марыя, за тую споведзь i за многiя iншыя, i за ўсю яго духоўную падтрымку i дапамогу ўвесь гэты час!.. Таму асабiста для мяне вельмi знакава, што менавiта гэтага святара Ты паклiкала служыць да сябе, Мацi Божая Тройчы Цудоўная.
    Мне вельмi сорамна, але я зусiм нядаўна даведалася аб iснаваннi Мацi Божай у такiм абразе, Тройчы Цудоўнай. Калi ж даведалася, то адразу адчула, што нешта паклiкала мяне туды. I сапраўды, вельмi хутка я атрымала запрашэнне! I вось, я стаю перад Табою ў дзень Твайго свята. Я дзякую Табе за гэта!.. Мяне ўразiў велiчны, па-святочнаму ўбраны касцёл, званы, якiя было чуваць, я ўпэўнена, на небе, а таксама хор, якi так прыгожа праслаўляў Цябе. Госцi-святары i мноства пiлiгрымаў прыйшлi да Цябе, каб пакланiцца i падзякаваць. Я не адрываю ад Цябе вачэй, бо ўвесь гэты час я думала, мне было вельмi цiкава, якая ж Ты, Мацi Божая Тройчы Цудоўная. “Яна мае шмат iмён, шмат абразоў, Яна ўсюды розная, але Яна адна i тая ж, бо Яна ў нас толькi адна, наша Мама”. – Такiмi глыбокiмi словамi, як бы адказваючы на мае думкi, а таксама прыгожым вершам кс. Яна Твардоўскага аб Божай Мацi распачаў урачыстасць адміністратар парафii Мацi Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах кс. Вiктар Ханько. Гэта было прыгожае свята! Святая Iмша, Божае слова i мудрае казанне, спевы хору i дары, якiя прынеслi тыя, хто прыйшоў, каб ушанаваць Цябе i падзякаваць Табе, працэсiя вакол касцёла на заканчэнне... Сапраўды, гэта было дзiўнае свята!..
    Вяртаючыся дадому, я ўсю дарогу разважала аб гэтай сустрэчы. I ведаеце, цяпер, калi хто-небудзь спытае мяне, а якая ж Яна, Мацi Божая Тройчы Цудоўная, я адкажу так – Яна жывая!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.