ГРОДНА
Серада,
22 студзеня 2025 года |
З Адэльска ў Гродна
Духоўная семінарыя з’яўляецца сэрцам кожнай дыяцэзіі. Ужо на працягу 20-ці гадоў дзякуючы намаганням кс. б-па Аляксандра і ксяндзоў прафесараў на чале з кс. рэктарам сэрца нашай дыяцэзіі пульсуе ў Хрыстовым рытме.
Аб духоўнасці, маладым пакаленні святароў і не толькі аб гэтым з новым духоўным айцом Гродзенскай ВДС кс. Валерыем Быкоўскім размаўляў кс. Павел Салабуда.

Кс. Валерый, можна сказаць, што гэта Ваша вяртанне ў семінарыю. Пасля навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце, Вы як выкладчык біблійнай тэалогіі некаторы час працавалі і жылі ў семінарыі. З якімі пачуццямі Вы вяртаецеся ў Alma Mater?
Вяртанне ў семінарыю заўсёды з’яўляецца для мяне своеасаблівым зваротам да крыніцы майго асабістага паклікання і святарскай фармацыі. Я не ўтойваю, што маю своеасаблівы страх, паколькі я буду выконваць вельмі адказную функцыю духоўнага айца ў нашай семінарыі. †

На працягу 5-ці гадоў Вы былі пробашчам у Адэльску. З якімі цяжкасцямі Вы сустрэліся і, таксама, якія радасці перажылі і адчулі?
Перыяд маёй паслугі ў Адэльску быў вельмі цікавы і шчодры на рознага тыпу душпастарскія і культурныя акцыі не толькі для мяне як для душпастара, але і для маіх парафіян і гасцей, якія ахвотна да нас прыязджалі. Вы сам з’яўляецеся выхаванцам семінарыі ў Гродне. Цяпер Вы вяртаецеся ў яе ўжо як выхавацель. Які сёння малады чалавек, які рыхтуецца да святарства?
Малады чалавек, хіба што ў кожны перыяд гісторыі чалавецтва, – гэта чалавек, які шукае праўду і ўзоры для пераймання і аўтарытэту. Я лічу, што клерыкі чакаюць ад нас, святароў, даставернасці гэтых узораў, і тады яны стануць больш прывабнымі.

Якая задача паслугі духоўнага айца ў семінарыі?
Задача духоўнага айца – спадарожнічаць кандыдатам да святарства ў раскрыцці іх паклікання і адначасова ў падрыхтоўцы будучых святароў да ажыццяўлення іх святарскай паслугі.
На што Вы як духоўны айцец будзеце асабліва звяртаць увагу ў выхаванні будучых ксяндзоў?
Мне здаецца, што адным з важных момантаў выхавання з’яўляецца адказнасць, якую кожны святар нясе перад Богам і людзьмі. Тады праз яго паслугу вобраз Бога для людзей будзе станавіцца ўсё больш выразным. Вялікі дзякуй за размову. Жадаю Вам шмат Божых ласкаў у вядзенні клерыкаў, ды і не толькі, да Бога.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.