ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
Што такое Легіён Марыі?
Легіён Марыі – гэта самая вялікая апостальская арганізацыя свецкіх католікаў, якая дзейнічае практычна ў кожнай краіне свету. Яна налічвае больш за 3 млн актыўных і каля 10 млн дапаможных легіянераў. Легіён Марыі мае на мэце абвяшчэнне Божай хвалы і імкненне да асабістай святасці праз малітву і апостальскую працу. Легіянеры заўсёды ідуць удвух як да няверуючых, так і да ахрышчаных, якія страцілі сэнс веры і прысутнасці ў Касцёле. Арганiзацыя заснавана Фрэнкам Дафам у Дубліне 7 верасня 1921 г. напярэдадні свята Нараджэння Багародзіцы. Легіён Марыі быў усхвалены 7 апошнімі Папамі і падтрыманы Другім Ватыканскім Саборам.
Мэта Легіёна Марыі – праслаўленне Бога і асвячэнне членаў Легіёну праз штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы і практычнае выкананне апостальскай працы. Легіянер Марыі штодзённа чытае абавязковую малітву (tessera). У яго духоўным жыцці важную ролю адыгрывае ружанцовая малітва. Палаючы апостальскім духам здабывання душ для Хрыста, легіянер імкнецца скарыстаць з удзелу ў святой Імшы і ў буднія дні, з Літургіі гадзінаў, з чытання Святога Пісання, з духоўных чытанняў. А на працягу года легіянер прымае ўдзел у закрытых рэкалекцыях, пілігрымках, злётах, днях духоўных сустрэч або іншых супольных набажэнствах. Знаходзячыся пад апекаю духоўнага кіраўніка і маючы яго святарскае блаславенне, легіянер Марыі не адступае ні перад адным апостальскім заданнем. Углядаючыся ў крыж Хрыста, які збавіў свет, легіянер ведае, які кошт збаўлення кожнай душы. †

Духоўнасць гэтага руху перш за ўсё скіравана да Святога Духа. Пра гэта сведчыць штандар Легіёна з эмблемаю голуба – сімвала сыходжання Святога Духа на Беззаганную Панну, прадстаўленую на штандары і на цудоўным медаліку, які легіянеры Марыі раздаюць з мэтаю здабывання душ для Хрыста.
Легіянеры Марыі наведваюць шпіталі, дамы састарэлых і турмы. Праз заступніцтва Яна Хрысціцеля (аднаго з апекуноў Легіёна Марыі) яны прастуюць сцежкі для Пана. Іх можна сустрэць на плошчах, на вакзалах або на вуліцах вялікага горада, дзе яны займаюцца распаўсюджваннем рэлігійнай літаратуры, дэвацыяналіяў і іншага. Тут даволі часта выпрабоўваецца іх апостальская адвага, за якую часам можна паплаціцца жыццём. Вядомы факт ліквідацыі прастытуцыі ў адным з раёнаў Дубліна, аднак жа Фрэнк Даф, які непасрэдна прымаў удзел у гэтай справе, рызыкаваў жыццём. Любоў да несмяротных душ была мацнейшая за пагрозу смерці.
У Беларусі гэты рух пачаў дзейнічаць з 1994 г. і зараз працуе ў Баранавічах, Маладзечне, Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Мазыры, Лельчыцах, Барысаве, Лідзе, Глыбокім, Вілейцы, Стаўбцах, Жодзіне, Хойніках, Пінску, Смаргоні і г. д.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 109 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.