ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Дапамагаць зразумець веру

Слова рэдактара

Вера, якая заўсёды жыве там, дзе ёсць Хрыстос і чалавек, ажыўляе таксама чалавека, народ і рэлігійную супольнасць.

   Дарагія Чытачы, пасля водпуску я падумаў, што варта напісаць некалькі слоў пра веру. Напэўна, для многіх з нас час адпачынку быў таксама часам праверкі сваёй веры: ці памяталі мы пра Бога падчас водпуску і канікул, ці гэта была для нас толькі хвіліна чарговага тлумачэння, каб менш маліцца або ўвогуле пакінуць Бога ў “супакоі”. У секулярызаванай Амерыцы спецыяльна на перыяд канікул прыдумалі рэкламныя шчыты, на якіх былі напісаны лозунгі, што Бог павінен таксама адпачыць ад нас. Сродкі масавай інфармацыі адразу ж падхапілі гэтую думку, расказваючы пра тое, што гэта рэклама Бога. Добрая магчымасць і нагода падумаць на тэму веры і таго, ці патрабуе яна рэкламы.
У жніўні бягучага года ў Гродне адбыўся I Кангрэс каталіцкіх СМІ, на які быў запрошаны госць з Польшчы, спадар Кшыштаф Зануссі. Гэта асоба, вядомая ва ўсім свеце, чалавек вельмі веруючы, рэжысёр. Сабраная аўдыторыя з вялікай зацікаўленасцю слухала рэферат спадара Кшыштафа Зануссі.
Журналісты, выкарыстоўваючы прысутнасць на кангрэсе вядомага рэжысёра, проста засыпалі яго пытаннямі на розныя тэмы, сярод якіх было дастаткова і пытанняў на тэму веры. На пытанне, ці трэба рэкламаваць веру, спадар Зануссі адказаў, што вера не патрабуе рэкламы. Вера не знаходзіцца на ўзроўні тых тавараў, якія мы можам набыць у нашых крамах. Аднак, ён падкрэсліў, што трэба паказваць людзям, што вера ёсць, але і гэты факт не будзе вялікім адкрыццём, бо ўсе ведаюць аб гэтым. А таму, адзначыў рэжысёр, людзям трэба дапамагаць зразумець, што такое вера.
   Несумненна, на старонках нашай газеты мы надалей будзем прытрымлівацца кірунку, які называецца верай. Асаблівы націск трэба зрабіць цяпер, распачынаючы ў Касцёле новы год, які 11 кастрычніка папа Бенедыкт XVI абвесціць Годам веры. Я лічу, што менавіта гэта будзе асноўнай задачай кожнага з нас, каб зразумець веру, каб больш даведацца аб тым, чым яна з’яўляецца. Год веры – гэта падарунак для кожнага з нас, чарговая магчымасць, каб задумацца над сваёй верай, над верай нашых сем’яў і ўсяго Касцёла ў Беларусі. Вера, якая заўсёды жыве там, дзе ёсць Хрыстос і чалавек, ажыўляе таксама чалавека, народ і рэлігійную супольнасць. Хрыстос, які напаўняе нашае жыццё верай у Жывога Бога, адначасова тлумачыць нам праўды нашага жыцця, якія мы не заўсёды разумеем. Вера адкрывае вочы на рэчаіснасць, мы можам убачыць і адчуць, якой вялікай з’яўляецца любоў Езуса да нас. У прысутнасці Бога мы таксама можам абдумаць шмат спраў, вылечыць нават тыя справы, якія, на нашу думку, невылечныя. У нас ёсць магчымасць духоўна асвяжыць свой шлях веры ў гэтым асаблівым для ўсяго Касцёла годзе. Пачынаючы з хросту, дзякуючы якому, як прыгадвае Бенедыкт XVI у лісце, напісаным на гэты год, “мы можам называць Бога Айцом”, мы ўспамінаем асобныя моманты жыцця ў блізкасці з Айцом. Узгадваючы гісторыю веры нашага народа, мы павінны далей ісці ў гэтай духоўнай пілігрымцы веры. Так жа, як ішлі нашыя продкі з цемры ў святло, так і сёння, уздымаючыся з граху да новага жыцця, лепшага жыцця, якое нам дае Бог. Гэта наша вандроўка па сцежках веры нашага жыцця.
   Няхай кожны з нас накіроўвае свой позірк у бок Евангелля. Штодзённы евангелічны досвед узбагаціць многіх з нас. Давайце прымаць актыўны ўдзел у жыцці веры. Ідучы да Хрыста і дзелячыся сведчаннем сваёй веры, мы дапаможам адзін аднаму зразумець веру.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.