ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела

З жыцця Касцёла

Сёлетняя працэсія на ўра­чыс­тасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХIII ст. і сёння з’яўляецца адным з галоўных свят літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой затым неслі вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант.
Св. Імшу ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку набажэнства Яго Эксцэленцыя прывітаў шматлікіх сабраных вернікаў:
– Добра, што вы адгукнуліся на запрашэнне Хрыста, бо ўсё ўжо гатова. Трэба толькі сесці за стол, трэба толькі адкрыць сваё сэрца і душу, каб радасна і годна ўдзельнічаць у гэтай св. Імшы. Прашу, каб вы прынялі дзейсны ўдзел і разам усхвалялі і дзякавалі Езусу Хрысту, Які ёсць Хлебам жыцця ў дарозе да нашага Айца.
   Пасля Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам вырушыла на цэнтральныя вуліцы горада.
Працэсію сваім спевам аздаблялі духавы аркестр і хор “Cantate Domino”. Дзяўчынкі ў белых сукенках пасыпалі дарогу перад Найсвяцейшым Сакрамантам пялёсткамі кветак – старадаўні звычай выказвання глыбокай пашаны і ўсхвалення.
   Працэсія звязана чатырма алтарамі, на якіх чытаюцца ўрыўкі са Святога Пісання ўсіх чатырох евангелістаў, якія засведчылі, як Езус Хрыстус запрасіў сваіх Апосталаў спажываць Апошнюю Вячэру і ўсталяваў Сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. Алтары пры катэдральным, пабрыгіцкім, пабернардынскім і францішканскім касцёлах былі прыгожа ўбраныя. Евангелле святары з розных парафій чыталі на беларускай, польскай, літоўскай і рускай мовах.
   Завяршылася ўрачыстая працэсія пры алтары каля фран­цішканскага касцёла. Кс. біскуп Аляксандр падзякаваў усім арганізатарам гэтай прыгожай працэсіі, уладам за магчымасць бесперашкодна прайсці працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі, а таксама тысячам вернікаў, якія прыйшлі прывітаць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Яго Эксцэленцыя ўзгадаў момант са Святога Пісання, калі Апосталы ў лодцы, напалоханыя бурай на моры, пачалі будзіць свайго Настаўніка, а Той сказаў: “Не бойцеся, Я з вамі”. – Гэтак і сёння, – казаў ксёндз біскуп, – Езус знаходзіцца разам з намі як Крыніца суцяшэння, радасці і любові.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.