ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

ХІ нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў народу: “Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. I спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво”.
    I казаў: “З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно – як гарчычнае зерне: калі яго сеюць у зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя”.
    У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. I без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

Мк 4, 26-34


Утоеная моц Валадарства
   Гэтае Евангелле няхай будзе радасцю для ўсіх, хто цэніць Божае слова і хто гатовы на ахвяры для яго абвяшчэння. Гэта праўда, вынікаў працы адразу не відаць. Можа, для таго, каб залішне не вырасці ў незаслужаны гонар. Моц Божага Валадарства не залежыць ад нашых чалавечых здольнасцей ці намаганняў. Таямніца росту знаходзіцца па-за нашымі магчымасцямі. Праўда аб гэтым датычыць як удзельнікаў яго абвяшчэння, так і ўсіх тых, хто рознымі спосабамі хоча яму ў яго паспяванні перашкодзіць. Прыпавесці нагадваюць, што выніковасць абвяшчэння Евангелля, развіццё Хрыстовага Валадарства – гэта Божы твор, звышнатуральны. А мы запрошаны, каб удзельнічаць у ім, сведчыць пра яго і карыстацца яго дабрадзействамі. Рашэнне аб станоўчым адказе навучыць цярплівасці ў назіранні яе плёну. Але адварочванне ад Божага Валадарства ці барацьба з ім толькі ў будучыні пакажуць свае няшчасныя вынікі. У нашым выбары мы маем на ўвазе глыбокі сэнс прыпавесці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.