ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дзеці перапісваюць і малююць Біблію

Хвіліна творчасці

Хачу быць апосталам Езуса Хрыста
Каб дапамагчы дзецям адкрыць і пазнаць Хрыста, быў абвешчаны першы конкурс - заданне, заснаванае на перапісванні Новага Запавету. Арганізатары ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці звяртаюцца з вялікай просьбай да духоўных і свецкіх катэхетаў стварыць магчымасць паўдзельнічаць у гэтым конкурсе дзецям на лекцыях па рэлігіі, тлумачачы ім пры гэтым сэнс Святога Пісання.

   Перапісваць тэкст можна на любой мове, пасля чаго даслаць на адрас:
230025, Гродна, вул. К. Маркса, 4,
з надпісам на канверце: “ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.
Да ўдзелу ў конкурсе, як і ва ўсім мерапрыемстве, запрашаюцца дзеці з усёй Беларусі. Усіх удзельнікаў чакае сюрпрыз. Перапісаны тэкст будзе прынесены да алтара падчас урачыстай святой Імшы 1 чэрвеня ў Гродне.
    Каб атрымаць фрагмент тэксту для перапісвання і пачуць падрабязную інфармацыю пра ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, неабходна напісаць на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або пазваніць па тэлефонах: +375 29 784 05 72, +375 44 460 61 40.

   У межах падрыхтоўкі да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці быў абвешчаны другі конкурс: малюем біблійныя сцэны з Новага Запавету.
    Трэба намаляваць сюжэт, сцэну, падзею, сітуацыю з Бібліі (Новага Запавету), якая найбольш закранула, запомнілася ці зрабіла ўражанне.
   Пазней гэтыя малюнкі будуць змешчаны ў Бібліі, перапісанай дзецьмі з усёй дыяцэзіі і Беларусі. За ўдзел у конкурсе для кожнага дзіцяці падрыхтаваны сюрпрыз.

    Умовы ўдзелу:
    - фармат малюнка – А4;
   - праца павінна намалявацца самім дзіцём;
   - узрост удзельнікаў – 4-14 гадоў.

   Працы на конкурс трэба даслаць да 15 мая па адрасе:
    230025, Гродна, вул. К. Маркса, 4, з надпісам на канверце: “ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.