ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

IV Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Я – добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак.
    Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. I жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. I гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр.
    За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго”.

Ян 10, 11-18


Евангелле ў пілюлі
   У гэтым Евангеллі важны кожны сказ, нібы кожнае слова мае свой цяжар. Найбольш важкія тут: пастыр, авечкі, Айцец. А адносіны паміж імі вызначаюць словы: ведаць і весці авечак, аддаваць за іх жыццё, быць любімым Айцом. Гэта тыя некалькі слоў, некалькі паняццяў, якія вызначаюць самы глыбокі сэнс сувязі Бога са сваім стварэннем. Добры Пастыр ахоўвае жыццё сваіх авечак, гатовы аддаць за іх сваё жыццё. Ён дзеліцца з намі сваім жыццём! У гэтай гатоўнасці да ахвяры крыецца таямніца любові і непарушнасці Божага жыцця.
    Евангелле не было б Добрай Навінай без практычнай перасцярогі: сцеражыся воўка, які нішчыць жыццё, і асцерагайся таго, хто не можа гарантаваць табе бяспеку, бо не гатовы прысвяціць сваё жыццё і не мае ўлады над існаваннем. Для найміта важны толькі асабісты інтарэс.
    Евангелле – гэта навука любові Езуса і ўказанне на сапраўднае шчаслівае жыццё. Давайце паспрабуем зразумець яго і навучымся ім карыстацца!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.