ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

15 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Велікодных свят і Дня святара перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды валадарыць у сэрцы і дадае сілы на службе Богу і людзям. Здароўя, цёплых сонечных дзён, шчодрых дароў і Божых ласкаў.
З малітвай Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Барысевічу, а таксама ксяндзам, якія паходзяць з нашай парафіі: Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці і цярплівасці, каб розныя цяжкасці лёсу не перашкаджалі ў душпастырскай працы, добразычлівасці і адкрытасці ад людзей, а таксама сталай апекі ўваскрослага Езуса і Найсвяцейшай Маці. Ксяндзу Вітольду дзякуем за рамонт нашай святыні.
Ружанцовае кола св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, павагі ад людзей, шчодрых Божых ласкаў і апекі Маці Божай на святарскім шляху.
Удзячныя парафіянкі Пелагея і Міраслава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Станіславу Лабану, Аляксандру Лебядзевічу, Юрыю Барташэвічу і клерыку Юрыю Ясевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай уваскрослы Хрыстос блаславіць Вас на далейшыя гады службы Богу і людзям, а Бог узнагародзіць за адданую працу.
З малітвай ружанцовыя колы і парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Паважаным айцам Вітольду Жэльветро і Андрэю Зую, брату Максіму, а таксама сёстрам Луцыі і Дамініцы з нагоды Велікодных свят пажаданні здароўя, поспехаў, шчодрых дароў ад уваскрослага Хрыста і цудоўнага плёну на Божай ніве перасылае III Ордэн св.
Францішка з Ліпнішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, цярплівасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у святарскім служэнні. Ад усяго сэрца дзякуем за малітву, ахвярную працу ў нашым касцёле, адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Вернікі з пар. Мір
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, людской дабрыні, душэўнага супакою і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Хрыстос будзе Сябрам, а служба Богу і людзям прынясе задавальненне і шчодры плён.
З павагай і малітвай удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Чэславу Паўлюкевічу і Андрэю Радзевічу з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, радасці ад святарскага служэння, спадарожніцтва Хрыста, нашага Настаўніка, і святла Святога Духа. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Боскі Збаўца вядзе Вас па прыгожым, хоць і нялёгкім шляху паклікання. Хрыстос выбраў Вас для асаблівай місіі, Ён захацеў, каб Вы былі асаблівымі прыладамі ў Яго руцэ – Святарамі!
З малітвай і хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Алегу Дулю і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, радасці, шмат сіл у вядзенні Божага люду, а таксама прыгожага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – сталай апекай. Дзякуем за святарскае служэнне, прыклад веры, уменне слухаць, а таксама за клопат аб будаўніцтве касцёла.
Радаснага Вялікадня жадаюць удзячныя вернікі з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Алегу Канановічу і Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем мноства ласкаў ад уваскрослага Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, радасці, шмат сіл у вядзенні Божага люду да Бога, а таксама цудоўнага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Тадэвушу Крыштопіку, Міхалу Ластоўскаму, Паўлу Гардзейчыку і Паўлу Барысевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Аддзяч, Божа, за супольныя малітвы і Божае слова. Няхай добры Бог асвятляе святлом кожны дзень Вашага жыцця і адорвае здароўем, радасцю і цярплівасцю.
Удзячныя вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды свят Уваскрасення Пана і Імянін ад усяго сэрца жадаем дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, бязмежнай радасці і аптымізму, а таксама як мага больш адкрытых і шчырых сэрцаў на Вашым жыццёвым шляху. Мы дзякуем Богу за такога святара.
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Барысевічу з нагоды Велікодных свят перасылаем пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень, Божага бласлаўлення, здзяйснення мар і шчодрага плёну.
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Паважаным айцам Багуславу Вайтовічу і Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца перасылаем пажаданні: усіх ласкаў ад уваскрослага Езуса, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і шмат сіл на святарскім шляху. Дзякуем за дабрыню, шчырую малітву і ахвярную душпастырскую працу.
З памяццю, удзячнасцю і малітвай Францішканскі ордэн свецкіх і францішканская моладзь з Гальшан
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Уваскрасення Пана жадаем, каб святы былі шчаслівыя і радасныя, каб Хрыстос адорваў Вас здароўем і бласлаўленнем, а Маці Божая Вастрабрамская апекавалася Вамі кожны дзень.
Сям’я Амбражук з Болцішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Велікодных свят жадаем здароўя, любові і Божых ласкаў, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, радасці і шчодрых дароў Святога Духа.
Члены хору з Болцішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Вялікадня мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, радасці, аптымізму, сіл, надзеі, а таксама шчодрых дароў ад уваскрослага Хрыста
жадаюць вернікі з пар. св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем здароўя, усмешкі, бласлаўлення, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай у аднаўленні касцёла. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзейсняцца ўсе высакародныя планы і намеры. Дзякуем Вам за той шлях, якім Вы нас вядзеце і з якога мы чэрпаем любоў да Бога і бліжняга. Дзякуем за Вас Богу, а Вашым Бацькам – за Сына Святара. Радаснага Вялікадня! Шчасці Божа!
Дзеці, міністранты і вернікі з пар. Граўжышкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету ў Дзень нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, моцы Святога Духа. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі і бласлаўляе кожны дзень. Дзякуем за вялікі клопат аб жыцці кожнага з нас, за распалены агонь веры, малітву і адданую службу Богу і людзям.
З малітвай і павагай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Шэмету, Артуру Малафею і Віктару Гваздоўскаму, а таксама сёстрам Людміле і Таццяне з нагоды Велікодных свят жадаем Божых ласкаў і шмат радасных хвілін. Няхай уваскрослы Езус асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Святы Дух пранікае ў глыбіню Вашых сэрцаў і прыносіць радасць і задавальненне.
Малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Віталію Внароўскаму, Юрыю Ёдзіку і Віктару Ханько з нагоды свят Вялікадня жадаем, каб уваскрослы Езус адорваў моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасных дзён у душпастырскай працы, шмат сіл, моцнай веры і добразычлівых людзей. Дзякуем Вам за малітву, адкрытыя сэрцы і адданую службу Богу і людзям.
З павагай вернікі з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзілаву Сурвілу ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную працу на Божую хвалу і на карысць людзей, за клопат пра парафію, добрыя словы і ўчынкі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя мае Вас у сваёй апецы, а Езус паказвае правільны шлях.
Моладзь з Паўднёвага і Вішняўца
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Галіньскаму і Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешак і радасці. Няхай уваскрослы Езус напаўняе Вас сваёй моцай, а Найсвяцейшая Панна Марыя чувае над Вамі на дарозе веры, надзеі і любові.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Вялікадня жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці, поспехаў ва ўсіх справах і апекі Маці Божай Чанстахоўскай на кожны дзень паслугі ў нашай парафіі.
Вернікі з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят, Дня нараджэння і Імянін жадаем шчасця, здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі і плённай працы на Божай ніве. Няхай добры Бог асцерагае Вас і вядзе на працягу доўгіх гадоў жыцця.
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Салабудзе, Валерыю Быкоўскаму і Паўлу Урбану з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа, сілы і стойкасці ў пакліканні, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця.
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Гедройцю, Яну Раманьчуку і Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцнай і непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з людзьмі, а таксама шчаслівых і блаславёных дзён на доўгія гады жыцця.
Парафіяне з Перстуні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды свят Вялікадня і Божай міласэрнасці перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шмат здароўя, сілы, радасці, стойкасці ў працы і апекі Божага Сына. Няхай Маці Божая Няспыннай Дапамогі ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом і вядзе праз жыццё.
Парафіяне з Шылавіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу і Алегу Канановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай міласэрнасцю, а выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне. Жадаем Вам моцнага здароўя, сілы, стойкасці і Божага бласлаўлення на доўгія гады жыцця.
Вернікі з пар. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважаным айцам: Вітольду Петэльчыцу, Віталію Цыбульскаму, Аляксандру Махначу і Віталію Слуку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячныя парафіяне і біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцы Святога Духа, сталай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі, шмат радасці і ўсіх Божых ласкаў.
Касцёльны камітэт з Кемелішак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Вінцэнту Лісоўскаму і Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых ласкаў ад нашага Пана, Езуса Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і мноства радасці. Радаснага Вялікадня!
Вернікі з пар. Ліда-Слабада
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Уваскрасення Пана Езуса жадаем шмат радасці, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастырскай паслугі. Радаснага Вялікадня!
Вернікі з вёскі Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Уваскрасення Пана Езуса жадаем здароўя, радасці, цярплівасці ў душпастырскай працы, а таксама зычлівых і добрых людзей навокал. Няхай Маці Божая ахіне Вас плашчом мацярынскай любові, а ўваскрослы Езус мае ў сваёй апецы. Хрыстос Уваскрос!
Удзячныя парафіяне з в. Салтанішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя і сталай апекі Маці Божай. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ніколі Вас не пакідае.
Парафіяне з в. Станелевічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, радасці, цудоўнага плёну на Божай ніве, сілы, аптымізму, моцы Святога Духа, шмат ласкаў ад уваскрослага Пана, апекі Маці Божай Фацімскай на кожны дзень святарскай паслугі. Радаснага Вялікадня!
Верныя прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет сардэчных пажаданняў, а таксама словы ўдзячнасці і прызнання. Жадаем шмат Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, патрэбных сіл для рэалізацыі намераў, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца прыносіць шчодры плён. Радаснага Вялікадня!
Вернікі з Азёр, Стрыёўкі і Старыны
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Валерыю Быкоўскаму і Альгірдасу Паўлікасу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія, усіх ласкаў, якія выплываюць ад уваскрослага Хрыста, а таксама радасці ад плёну душпастырскай паслугі.
Парафіяне з Адэльска і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння і свят Вялікадня жадаем моцы Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама здароўя, радасці, запалу да працы і шмат шчасця.
Вернікі з касцёлаў св. Вацлава і св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, радасці, супакою сэрца на кожны дзень. Няхай Бог няспынна Вас бласлаўляе.
Былыя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем: Няхай любоў і супакой у Вашым сэрцы госцяць Не будзе недастатку ў людской добразычлівасці. Няхай Вас Бог здароўем і радасцю надзяляе, А Маці Найсвяцейшая заўсёды бласлаўляе.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генадзію Рамашко з нагоды Дня нараджэння складаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: няхай уваскрослы Хрыстос асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, Маці Божая з любоўю чувае над ім, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і захоўвае ад злога. Няхай кожны дзень жыцця прыносіць радасць, здароўе, побач будуць зычлівыя людзі, а на твары заўсёды госціць усмешка. Ад усяго сэрца дзякуем за аднаўленне касцёла, клопат пра касцёл і кожнага з нас, за любоў і дабрыню Вашага сэрца, за цёплую ўсмешку, прыгожае і шчырае абвяшчэнне Божага слова, якое вядзе нас да Бога і ўзмацняе ў веры.
Удзячныя парафіяне з Германішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усяго найлепшага: Божага бласлаўлення, ласкаў ад уваскрослага Хрыста, а таксама апекі Марыі Панны на такім адказным жыццёвым шляху.
З малітвай былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трубей і Раманьчук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: Божай апекі і сталай дапамогі Марыі Панны. Дзякуем за ахвярную душпастырскую працу, добрыя словы і мудрыя парады. Няхай Бог адорыць Вас моцай, цярплівасцю ў навучанні нашых дзяцей на Божую хвалу.
Вернікі з в. Вешычы, сем’і Доўкшаў і Саўко
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 50-годдзя перасылаем словы падзякі, павагі і прызнання. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароў’я, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мар і намераў, а таксама стойкасці, моцы, добрых і зычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, Святы Дух адорыць духоўнымі багаццямі, а Найсвяцейшая Панна Марыя з любоў’ю вядзе праз жыццё. Сардэчна дзякуем за дапамогу і парады ў цяжкіх хвілінах жыцця, за ўказанне дарогі да веры нашым дзецям, за ахвярную паслугу Богу і людзям.
З малітвай сем’і Апалінскіх і Васілеўскіх з в. Трабы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і ўваскрослага Хрыста, шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароў’я на доўгія гады, шчырых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем. Дзякуем за Вас Богу, а Бацькам – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з Верцялішак і Казловічаў
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Мураве з нагоды Уваскрасення Пана жадаем: няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і абараняе Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй сталай апецы. Моцнага здароў’я на доўгія гады, людской дабрыні, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці, шчасця, усмешкі і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвячае святлом кожны дзень Вашай святарскай працы.
З удзячнасцю і малітвай былыя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Андрэю Роўбу і Феліксу Папялевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем поспехаў ва ўсіх справах, рэалізацыі высакародных планаў і намераў. Будзьце святарамі паводле Сэрца Езуса, а Найсвяцейшая Панна Марыя няхай трымае Вас у сваёй апецы.
Касцёльны камітэт з Вавёркі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Андрэю Бародзічу, Паўлу Гардзейчыку, Яўгену Учкуронісу і Руслану Мазану з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароў’я, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу ў кожную хвіліну. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
З малітвай вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем: няхай Бог Айцец бласлаўляе Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі. Жадаем моцнага здароўя, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы.
Вернікі з пар. Лядск, в. Еўлашы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Кучынскаму, Юрыю Ёдзіку, Віталю Внароўскаму, Віктару Ханько і айцу Казіміру Жылісу з нагоды Дня святара і Велікодных свят дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, заўседы быў асвечаны Найсвяцейшай Маці, няхай добры Езус трымае Вас каля свайго сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя і душэўнага супакою, дабра, радасці, цеплыні, поспехаў і заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай.
З удзячнасцю члены малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Чургану з нагоды Дня святара і Вялікадня ад усяго сэрца жадаем здароўя, цярплівасці, апекі Маці Божай і добразычлівых людзей навокал.
Ружанцовае кола Маці Божай Тракельскай і вернікі з Юрацішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Дня святара перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, апекі Маці Божай і Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з пар. Студзенішкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Вітольду Чургану, Яну Гавецкаму і Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, аптымізму і сонечных дзён. Няхай Той, які паўстаў з Гроба, узмоцніць веру, распаліць любоў і стане для Вас крыніцай супакою, памяркоўнасці і павагі. Мы дзякуем Вам за чулае сэрца і ахвярную працу.
З глыбокай павагай сям’я Язерскіх з Юрацішак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Віталію Внароўскаму, Юрыю Ёдзіку і Віктару Ханько, а таксама дыякану Віталію Бяленіку, клерыкам Юрыю Ясевічу і Паўлу Безляповічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, здзяйснення ўсіх планаў і мар, душэўнага супакою, дабрыні і святла ўваскрослага Хрыста. У Дзень святара жадаем Вам неадступна ісці за Збаўцам, каб Ён умацоўваў Вас кожны дзень і дадаваў цярплівасці і аптымізму на кожны дзень Вашай нялёгкай паслугі. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму ў Дзень святара і Уваскрасенне Пана жадаем здароўя, сілы і стойкасці ў цяжкай святарскай працы. Няхай уваскрослы Езус вядзе Вас па сваім шляху, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваім плашчом і заўсёды мае ў сваёй апецы.
Парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад шчырага сэрца жадаем здароўя, цярплівасці, сіл ад Бога і добрых слоў ад людзей.
Вернікі з капліцы ў Суражы і сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Лысаму з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага настрою, душэўнага супакою, Божай апекі і заступніцтва Анёла-ахоўніка.
Сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Вялікадня і Дня святара перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і абараняе ад зла. Жадаем Вам, каб кожны дзень жыцця прыносіў радасць, а побач былі толькі добрыя і шчырыя людзі.
Парафія Жодзішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анджэю Бураку ў Дзень святара жадаем, каб добры Бог узнагародзіў Вас за вялікую працу ў нашай парафіі. Няхай Ён бласлаўляе словам, падтрымлівае сілай, кіруе намерамі і ўзмацняе агонь любові да Касцёла і ўсіх людзей.
З павагай вернікі з пар. Лаздуны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Вялікадня ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай, цярплівасці і душэўнага супакою. Дзякуй Богу за тое, што Вы з намі.
Вернікі з капліцы ў Вердамічах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана, Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: шмат здароўя, усмешак і радасці. Шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Мы дзякуем Богу за Вас, а Вашай Маці – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з Карэліч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Мятліцкаму, Юзафу Багдзевічу, Казіміру Мараўскаму, Леону Ладышу, Пятру Пятрагу, а таксама сёстрам: Марыі Стасевіч, Мар’яне Алешчык, Клары Вальчык, Лютыцыі Рэстаў, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай і Аляксандры Арэшка з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць сваёй ласкай і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе найлепшымі дарогамі жыцця. Здароўя, поспехаў і ўсіх Божых ласкаў.
Аліцыя і Віталь Воранавы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня святара і Вялікадня ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця, а таксама бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.
Парафіянка з Шынкаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат здароўя, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на доўгія гады душпастырскай працы. Радаснага Вялікадня!
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаным айцам Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Вялікадня перасылаем свае сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і шмат сіл, каб надалей быць прыкладам для пераймання і рэалізацыі Божых планаў. Няхай Ваша паслуга на Божым жніве нараджае адважных сведкаў праўды, прыносіць задавальненне і добры плён, а ў Вашых сэрцах заўсёды будзе ўваскрослы Хрыстос.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным айцам Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара, а таксама сястры Антаніне Вайцешчук з Нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў ад уваскрослага Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, сілы, радасці і моцнай, непахіснай веры.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму айцу Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, шчасця, усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і толькі добразычлівых людзей побач.
Сям’я Маркевіч са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Дня нараджэння перасылаем пажаданні, якія выплываюць з сэрца: шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення, сталай апекай Найсвяцейшай Панны Марыі, мноства сіл і нязгаснага запалу ў служэнні Пану Богу і людзям.
З малітвай удзячныя парафіяне з Адамавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў, стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і блаславёны плён. Жадаем Вам апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас сваімі ласкамі.
З прывітаннем і словамі павагі вернікі з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем шмат ласкаў ад уваскрослага Хрыста, шчасця, здароўя, радасці і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень.
Вернікі з Бортнікаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы. Дзякуй Вам за добрае, чулае сэрца, клопат пра хворых і адзінокіх людзей, а Богу – за тое, што паслаў Вас нам.
Сёстры і вернікі з пар. Луконіца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят жадаем бласлаўлення ўваскрослага Хрыста, усіх Божых ласкаў, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцнага здароўя, радасці і супакою, надзеі і сілы ў вядзенні люду да Бога, а таксама прыгожага плёну на Божай ніве. Дзякуем за добрае сэрца, клопат пра кожнага з нас і наш касцёл.
Вернікі з Міхалішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, здароўя, радасці, Божай любові. Вялікі дзякуй Вам за святарскую паслугу.
Удзячныя парафіяне і касцёльны камітэт з пар. Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добразычлівых людзей побач.
З малітвай ружанцовыя колы бл. Яна Паўла II і бл. Эўзэбія ў Новым Двары
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з пар. Унебаўзяцця НПМ
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, якое так неабходна для здзяйснення ўсіх планаў, усіх Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской зычлівасці, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова. Мы ўдзячны Вам за міласэрнае сэрца, мудрасць, ахвярнасць, малітву і веру. Няхай Хрыстос будзе Вашым сябрам, а служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
З памяццю вернікі з парафіі Узвышэння Св. Крыжа з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою і апекі Маці Божай. Няхай ніколі не пагасне запал да абвяшчэння Божага слова, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Вашае сэрца.
Парафіяне з в. Гурнофель
◊◊◊
Паважанаму ксядзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана Езуса хочам пажадаць супакою, радасці, здароўя, уданага супрацоўніцтва з вернікамі, да якіх Вы былі пасланыя. Няхай Адзіны Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, а Святы Дух пастаянна жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што самае важнае ў святарскім жыцці. Няхяй Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды Імянін і Дня святара жадаем шчодрых ласкаў, здароўя і Божага бласлаўлення, а таксама радасці і святла Святога Духа.
Парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Занеўскаму з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем букет найлепшых пажаданняў: стойкасці, радасці і бласлаўлення ў апостальскай дзейнасці. Моцнага здароўя, сіл, сталай апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Жадаем, каб Вашае жыццё было напоўнена святлом, верай, надзеяй і аптымізмам, няхай Божы Збаўца вядзе Вас па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання.
З удзячнасцю касцёльны і парафіяльны хор
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валянціну Хведуку ў Дзень нараджэння жадаем моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама здароўя, сілы, радасці, бясконцага запалу да працы і шмат шчасця.
Сем’і Палубок і Хведук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем моц гарачых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці і шмат радасці. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, а міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць за працу, якую Вы робіце на карысць Божага Валадарства.
З малітвай вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і радасных гадоў жыцця, добразычлівых людзей навокал, каб уваскрослы Хрыстос памнажаў Вашыя сілы, а Анёл-ахоўнік і Панна Марыя заўсёды былі побач. Няхай прыклад Вашай высокай культуры, інтэлігентнасці, міласэрнасці і адданай службы Богу будзе прыкладам для шматлікіх пакліканняў.
Шчасці Божа! З малітвай парафіяне з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня святара і Вялікадня жадаем здароўя, апекі Маці Божай і моцы Святога Духа. Дзякуем Вам за тое, што ў цяжкую хвіліну заўсёды можна звярнуцца да Вас па дапамогу, за добрыя словы, зычлівасць і падтрымку. Жадаем Вам, каб рытм Вашага святарскага чыстага сэрца біўся рытмам любові Сэрца Езуса.
З малітвай і павагай моладзь, дзеці і ўсе вернікі з Паўднёвага

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.