ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Айцец міласэрнасці ўсё мне нагадае

Слова рэдактара

Міласэрнасць, якая ідзе ад Бога, дапамагае нам зразумець крыж і, перамагаючы кожны грэх, пабуджае да людскога жыцця
   Я хачу быць сапраўды міласэрным! Ці часта мы сёння чуем такое? Ці ведаем мы, што гэта на самай справе? Давайце падумаем.
    Для многіх з нас міла­сэрнасць асацыіруецца перш за ўсё з аказаннем дапамогі, часцей за ўсё фінансавай. Аднойчы я пачуў вельмі дзіўную гісторыю. Пэўны чалавек хацеў аказаць фінансавую дапамогу бедным сем’ям з парафіі. Безумоўна, такі жэст міласэрнасці быў з ахвотай прыняты ў малой і беднай мясцовасці. Пробашч хацеў, каб людзі ведалі свайго дабрадзея і запытаў яго прозвішча. У адказ ён пачуў адмову, таму што чалавек не хацеў афішыраваць гэтага, растлумачваючы ўсё з’яўленнем пэўных цяжкасцей. Гэта дзіўна. Чалавек, які хоча дапамагчы людзям, можа мець яшчэ большыя праблемы, чым хтосьці іншы. Зразумела, што міласэрнасць – гэта не толькі аказанне фінансавай дапамогі. Мечыслаў Гогач у адным са сваіх вершаў тлумачыць, што такое міласэрнасць: “Гэта ўвасабленне зычлівасці, выключэнне нянавісці, ратунак у небяспецы, цярпенні, пагрозах і няшчасці. Гэта ласкавасць, трыванне ў супакоі, сталасць, упэўненасць, праўда”. Напэўна, гэта няпоўны спіс адказу на пытанне, што такое міласэрнасць.
Нядзеля Божай міласэрнасці дазваляе нам шмат над чым падумаць. Мы разумеем тую ісціну пра міласэрнага Айца, якога мы падчас кожнага Вяночка просім аб міласэрнасці да нас і ўсяго свету, з лёгкасцю малюем у сваім уяўленні абраз Езуса Міласэрнага, а ў сваіх малітоўных інтэнцыях, напэўна, часта просім дабра для іншых людзей. “Дзённік” сястры Фаўстыны і пасланне бласлаўлёнага ксяндза Сапоцькі для многіх з нас, несумненна, вядомы. Міласэрнасць, якая ідзе ад Бога, дапамагае нам зразумець крыж і, перамагаючы кожны грэх, пабуджае да людскога жыцця. Міласэрнасць дапамагае пратрымацца на шляху радаснай святасці. Міласэрнасць вядзе да ўваскрашэння.
    Пасля першароднага граху нялёгка знайсці шлях да міласэрнасці. А яшчэ цяжэй ісці ім, нягледзячы на абставіны. Мы падвяргаемся ўплыву эгаістычных канцэпцый жыцця з боку акружэння. Бывае і так, што з-за нашых слабасцей мы самі сябе адштурхоўваем ад міласэрнасці. Менавіта таму Бог з’яўляецца Айцом міласэрнасці, які аддае ўмілаванага Сына, які кожнага з нас таксама палюбіў і любіць па сённяшні дзень.
    Разважаючы над невя­до­мымі да гэтага часу аспектамі чалавечых паводзін, з аднаго боку можна спакусіцца смелым сцверджаннем, што міласэрнасць у наш час можна аднесці да катэгорыі нязвыклага цуду, які хацелася б часцей адчуваць і бачыць. Спрадвечная праблема заключаецца ў тым, што мы ўсе прагнем быць міласэрнымі, але ў момант, калі нехта патрабуе нашай дапамогі, знікаем з гарызонтаў міласэрнасці. А з іншага боку, напэўна, ёсць сярод нас такія людзі міласэрнасці, якія ахвотна прыйдуць на дапамогу. І гэта не нейкія адзіночныя ці нетыповыя выпадкі. Апосталаў міласэрнасці сённяшні час патрабуе больш за ўсё.
    Міласэрны чалавек мо­жа ўдзельнічаць у жыцці Айца, Сына і Святога Духа. Міласэрнасць з’яўляецца адной з асноўных ісцін нашай веры. Давайце памятаць пра гэта ў сваім жыцці. Давайце паспрабуем зразумець сэнс міласэрнасці. Няхай Божая міласэрнасць будзе ў кожным з нас, і каб гэтая наша міласэрнасць была вялікай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.