ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Вялікі чацвер – св. Імша Хрызма і Імша Вячэры Пана
Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца найважнейшай для католікаў падзеяй ва ўсім літургічным годзе. Сутнасцю Трыдууму з’яўляецца цэлебрацыя мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Пачынаецца ўсё вячэрняй св. Імшой у Вялікі чацвер (св. Імша Вячэры Пана), а заканчваецца другімі нешпорамі па абедзе Велікоднай нядзелі. Свята Вялікадня суадносіцца з юдэйскай Пасхай. Само слова “пасха” выводзіцца з гебрайскага “песах” – абыйсці, перайсці. Гэтае свята ўзгадвае няволю ізраільскага народа ў Егіпце. Выхаду з Егіпта папярэднічала рытуальнае спажыванне пасхальнага баранка. Хрыстос жа, калі спажываў апошнюю пасхальную вячэру, выканаў старазапаветныя наказы і стаў сам Пасхальным Баранкам, які завяршыў збаўчую ахвяру.
У Вялікі чацвер цэлебруецца зранку толькі адна эўхарыстычная Ахвяра, св. Імша Хрызма, якая праводзіцца ў катэдральным касцёле біскупам і прэзбітэрамі. Падчас гэтай св. Імшы біскуп бласлаўляе алеі хворых і катэхумэнаў, а таксама асвячае святое хрызма. Святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, старыя ж спальваюцца. Імша Хрызма заканчвае перыяд Вялікага посту. †
|
Увечары адпраўляецца ўрачыстая св. Імша Вячэры Пана, якая распачынае святы Пасхальны Трыдуум. Яна адпраўляецца ў памяць Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстос ахвяраваў Богу Айцу пад выглядам хлеба і віна сваё Цела і Кроў, а пасля даў Апосталам да спажывання і наказаў, каб яны рабілі гэта на Яго памяць. Падчас гэтай падзеі Пан Езус устанавіў два сакраманты – святарства і Эўхарыстыю.
Святары цэлебруюць Імшу ў белых ці залатых арнатах. Пасля ўваходнай працэсіі і ўступных абрадаў спяваецца гімн “Хвала на вышынях Богу”, падчас якога звоняць усе званы касцёла. Пасля гімна ўсе званы і арган замаўкаюць ажно да гімна “Хвала на вышынях”, які спяваецца падчас Пасхальнай вігіліі. Драўляныя ляскоткі да таго часу замяняюць ужываныя званкі і гонг.
Пасля ўсе начынні з Найсвяцейшым Сакрамантам пераносяцца ў капліцу адарацыі, якую называюць цямніцай. Падчас перанясення спяваецца гімн “Слаў, язык мой, таямніцу”.
Табернакулюм пусты, вечная лампадка гасіцца, а на алтары няма свечак, Імшала і абруса.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.