ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

18 сакавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму, Рэктару Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, з нагоды Імянін сілы, стойкасці, душэўнага супакою, надзеі і сталай апекі Маці Божай Кангрэгацкай
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, шмат сіл у кіраванні парафіяй і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая і св. Заступнік заўсёды будуць з Вамі.
З малітвай кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем Букет найлепшых пажаданняў: шмат здароўя, Божай апекі і дапамогі, людской добразычлівасці і цудоўнага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Бог. Няхай Святы Дух напаўняе Вас патрэбнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік маюць у сваёй апецы.
Яніна і Рышард Станеўскія з усёй сям’ёй і сям’я Пачобут
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды залатога юбілею 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе, сталай апекі Маці Божай Фацімскай на кожны дзень, а таксама шмат радасных і пагодлівых дзён, здароўя і 100 гадоў жыцця!
Парафіяне з Лоек
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Жылісу з нагоды Імянін шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама бласлаўлення Езуса Хрыста на кожны дзень жыцця
жадаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шмат Божых ласкаў, добразычлівых людзей, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці дадуць Вам усё, што неабходна. Жывіце 100 гадоў і болей. Словам сваім змяняйце сэрцы. Няхай Вам Бог будзе Любоўю, А Марыя – дапамогай.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, шмат сіл і стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік пастаянна Вамі апекуюцца.
Любячыя бацькі і ўсе сваякі
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцы Святога Духа, клапатлівай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі. Дзякуем за цудоўны юбілей Вашага святарства!
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, апекі Маці Божай Тракельскай, стойкасці ў пакліканні, моцы Святога Духа ў працы, непахіснай надзеі, душэўнага супакою, усмешкі, Божай радасці, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Бог.
Марына Пшэразінская і Алёна Шаропава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской добразычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях на працягу ўсіх гадоў душпастырскай працы, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху. Няхай кожны дзень службы Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне. Мы памятаем пра Вас у малітве!
Працаўнікі філіяла “Карытас” у Іўі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Казіміру Ляховічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, сіл, стойкасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добразычлівых людзей побач.
З удзячнасцю сем’і Цэйко і Пельвішкіх
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін мноства сіл у абвяшчэнні Божага слова, непахіснай веры, надзеі, аптымізму, а таксама здароўя, шчасця, радасці і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця
жадаюць члены Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму айцу Юзафу Макарчыку ў Дзень імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Бога і людзей прыносіць шчодры плён.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму айцу Юзафу Макарчыку ў Дзень імянін перасылам сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
З малітвай і ўдзячнасцю верныя парафіяне з касцёла МБ Анёльскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей навокал.
Касцёльны камітэт касцёла Космы і Дам’яна, ружанцовае кола з касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 50-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці і шмат радасных хвілін на самым лепшым шляху, які падрыхтаваў Вам Бог. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць, супакой і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем за распаленае полымя веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Філіял “Карытас” у Іўі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў, а таксама словы ўдзячнасці і прызнання. Жадаем мноства Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, патрэбных сіл для абвяшчэння Евангелля і суправаджэння Божага люду ў збаўчы порт. Ад усяго сэрца дзякуем за сапраўдную святарскую паставу і прыклад веры. Няхай Хрыстос дапамагае ў штодзённым імкненні да святасці, а св. Юзаф выпрошвае неабходныя ласкі і дары.
Удзячныя парафіяне, старэйшая моладзь са сваімі дзецьмі з пар. Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Ханько ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, запалу ў працы, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама бясконцай радасці і сонца над галавой і ў вачах. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе па жыцці. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы ў нас ёсць!
З малітвай моладзь з катэдры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, шчасця, сіл, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за верную службу на Яго хвалу, а Святы Дух адорыць сваімі дарамі.
Кс. Вячаслаў Матукевіч з бацькамі
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды 50-годдзя святарства перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас за шматгадовую святарскую службу.
Верныя парафіяне з вёскі Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 50-годдзя з Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, усіх Божых ласкаў, поспехаў у рэалізацыі высакародных планаў і намераў, каб рытм Вашага святарскага сэрца біўся рытмам любові Сэрца Езуса. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, каб нішто не зацьміла яснай усмешкі, што выпраменьваецца з сэрца, і той вялікай дабрыні, якой Вы адорваеце людзей.
Педагагічны калектыў і выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку з Іўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
З удзячнасцю верныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды 30-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Тракельскай, здароўя, шчасця, усмешкі і шмат радасці на кожны дзень святарскай паслугі, усіх Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Будзь мудрым і святым святаром. Будзь святаром па прыкладзе Езуса Хрыста.
Мама, брат Дзмітрый і брат Генрык з сям’ёй, а таксама сям’я Богдзеляў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, цярплівасці, моцнай веры і надзеі. Няхай св. Юзаф, Ваш Заступнік, спадарожнічае Вам на Вашым святарскім шляху і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця. Аддзяч, Божа, за малітву.
Са шчырай малітвай Віталь і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі ласкамі.
Парафіяне з Галімшчыны і Вігушак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, стойкасці, шмат духоўных і фізічных сіл у працы, дароў Святога Духа і апекі св. Юзафа.
Вернікі з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 50-годдзя жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў, сіл і стойкасці, усіх Божых ласкаў і доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем Вам за мудрыя парады, усмешку і любячае сэрца. Заўсёды будзьце прыкладам для Божага люду, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якія ідуць ад Бога.
Парафіяне з Галімшчыны і Вігушак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.