ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Слова для Жыцця (26)
Папа Бэнэдыкт XVI
У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль з-пад рымскага панавання. Але Езус не апраўдаў гэтых чаканняў так, што некаторыя вучні пакінулі Яго, а Іуда Іскарыёт нават здрадзіў Яму. На самай справе нельга ўспрымаць Езуса як чалавека, які карыстаецца насіллем: насілле супярэчыць Божаму Валадарству, яно з’яўляецца прыладай Антыхрыста. Насілле ніколі не служыць чалавечнасці, яно расчалавечвае яе.
Фрагмент разважанняў падчас “Анёл Панскі”, 11.03.2012 †

Кс. абп Юзаф Міхалік
Папа Бенедыкт XVI абуджае сваім навучаннем надзею і заахвочвае Касцёл да новай евангелізацыі, г.зн. да працы над жыццёвасцю нашай веры. Ён у гэтым рэаліст, бо нагадвае, што поспех не з’яўляецца імем Бога, што цяжкасці, упадкі, пакуты, намаганні і крыж вядуць чалавека, які верыць Богу, да змёртвыхпаўстання і перамогі. Праблема глыбокай і адважнай веры ляжыць у аснове поспеху новай евангелізацыі. Гэта задача для кожнага з нас.
Фрагмент пастырскага ліста на Вялікі пост 2012 г.
Бп Герард Куш
Некаторыя сцежкі псіхалагічна-філасафічных разважанняў з’яўляюцца дарогамі ў нікуды. Укрыжаваны для нас Хрыстос – гэта дар любові Айца Нябеснага. Трэба хацець прыняць гэты дар у пакоры сэрца, паколькі ён з’яўляецца мудрасцю і сілай Божай. Нашым збаўленнем – ацаленнем.
Давайце ў духу малітоўнага засяроджання аддадзім пашану Крыжу Хрыста, гаворачы: “Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, бо праз Крыж і Муку сваю свет Ты адкупіў”.
Фрагмент гаміліі 11.03.2012, паводле www.episkopat.pl
А. Раньера Канталамесса
Рыгор з Нісы з’яўляецца найбольш блізкі бягучым клопатам Бенедыкта XVI, таму што ён у сваіх разважаннях шукае шляхі, якімі чалавек можа дайсці да Бога. Калі здаецца, што традыцыйны шлях ужо неэфектыўны, застаецца пачуццё таямніцы, тое, што ў рэлігійнай фенаменалогіі акрэсліваецца як “Божая сіла”, гэты асноўны факт, які нельга звесці да любога іншага пачуцця, сведкам якога з’яўляецца чалавек перад аб’яўленнем таго, што надзвычайнае.
KAI, 09.03.2012
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.