ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрыстос прыходзіць таксама і цяпер

Пастырскае Слова

Мы стаім у Каляднай пячоры пры зорцы, якая, паводле хрысціянскай традыцыі, паказвае месца гэтай вялікай падзеі. Але мы верым, што Хрыстос прыходзіць таксама і цяпер, што Ён з намі ў гэтай святой літургіі, якая ўвекавечвае Яго жыццё, смерць і змёртвыхпаўстанне. Знак таго, што Сын Божы прыйшоў на свет як беднае Дзіцятка, для якога не было месца ў заездзе, калі Яго народ быў падпарадкаваны чужому валадаранню. Ён прыйшоў невядомы нікому, і толькі простыя пастухі сабраліся каля Яго ясляў. Аднак Ён з’яўляецца тым Дзіцяткам, пра якое папярэджваў вялікі прарок, каб уваскрасіць веру прыгнечанага народу. У Ім злучаюцца неба і зямля, Божыя справы са справамі чалавечымі. Ён як Збаўца аддасць Сябе за нас і назаўсёды прыме нас ва ўласнасць...
Сустракаючы сёння Езуса ў Бэтлеемскай стайні, давайце не будзем забываць пра тое, што мы штодзённа сустракаем Яго ў нашых бліжніх, а асабліва ў кожным хворым, адзінокім, бедным, у кожным чалавеку, які патрабуе нашай дапамогі. Калі мы хочам быць вернымі таму, што нам перасылаюць святы Божага Нараджэння, іх глыбокаму сэнсу, давайце зробім усё, каб у нашым сэрцы заўсёды было месца для іншага чалавека.
   
З гаміліі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча на Божае Нараджэнне 2011 г.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.