ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXХ нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся разам. I адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: «Настаўнік, якая запаведзь найважнейшая ў Законе?»
    Езус сказаў яму: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і усім розумам тваім. Гэта найважнейшая і першая запаведзь. Другая ж - падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі».

Мц 22, 34-40


Найважнейшае права, якое часцей за ўсё парушаецца
   З безупынным здзіўленнем мы чытаем і разважаем над гэтымі некалькімі радкамі абвешчанага Езусам права. Здзіўленне ўзрастае па меры таго, як мы ўсведамляем сабе, колькі сістэм пабудавана чалавекам для таго, каб зразумець Божыя таямніцы і ўзвысіцца над планамі Найвышэйшага. Наша здзіўленне павялічваецца, калі мы становімся перад полкамі, якія гнуцца пад цяжарам кніг з прававымі кодэксамі і разнастайнымі правіламі, неабходнымі для функцыянавання жыцця грамадстваў і чалавека ў свеце. Каб магчы іх выкарыстаць, патрэбна вялікая колькасць прафесіяналаў – юрыстаў, якія ведаюць закон і ўмеюць яго інтэрпрэтаваць. Але і гэта не дае гарантыі, што мы правільна дзейнічаем. Дадайце да гэтага ўвесь акт правасуддзя з суддзямі, пракурорамі і адвакатамі. І ці заўсёды ўсе выходзяць з суда з задавальненнем, што іх справа была справядліва вырашана?
    Якое ж права з’яўляецца фундаментам усіх іншых, якое з усіх найважнейшае? Хрысціяне яго ведаюць. І спрабуюць пабудаваць паводле яго сваё жыццё. Часта гэтыя спробы расчароўваюць. Чаму? Хутчэй за ўсё, мы ігнаруем той факт, што Пан Езус не толькі даў нам права любові Бога і бліжняга, але Ён сам дае нам моц, каб мы ўмелі жыць гэтым правам.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.