ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXIX нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы падлавіць Езуса на словах.
    I пасылаюць да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб сказалі: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і Божаму шляху праўдзіва навучаеш, і не зважаеш ні на каго, бо не глядзіш на асобу чалавека. Таму скажы нам: як Табе здаецца, ці належыць даваць падатак цэзару, ці не?»
    Але Езус, ведаючы іх зласлівасць, сказаў: «Чаму выпрабоўваеце Мяне, крывадушныя? Пакажыце Мне падатковую манету». Яны прынеслі Яму дынар. I кажа ім: «Чыя гэта выява і надпіс?» Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае - Богу».

Мц 22, 15-21


Не блытаць трона з алтаром
   Кароткае выказванне “Аддайце цэзарава цэзару”, якое не патрабуе каментарыя, не пакінула сумненняў адносна сувязі паміж хрысціянінам і зямной уладай. Рымскі пракуратар Понцій Пілат пачуў ад асуджанага на смерць Езуса: “Не меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не было дадзена зверху” (Ян 19, 11). Св. Павел у Лістах заклікае маліцца за правіцеляў, таму што ўлада зыходзіць ад Бога і павінна служыць грамадству. Такім чынам, тленны парадак мае ўласную прастору і кіруецца ўласнымі законамі, у той час як звышнатуральны парадак датычыцца рэчаіснасці, якая выходзіць далёка за рамкі тленнасці. Трон – свецкая ўлада – і алтар, які належыць Богу, павінны паважаць адзін аднаго і берагчы аўтаноміі, якія ім належаць.
    З гэтага вельмі зразумелага правіла Езуса хрысціяне выводзяць права на абарону закону Божага, каб свецкія ўлады выпадкова не прысвоілі сабе паўнамоцтваў, якія належаць духоўным уладам, каб выпадкова нейкі тленны правіцель не пераблытаў свайго трона з алтаром Бога. Касцёл для абароны сваіх праў карыстаецца Божым словам і абяцаннем Хрыста, які сцвярджаў, што “Брамы пекла яго не перамогуць”. Гісторыя ведае прыклады паспяховай барацьбы за годнасць Божых алтароў і вольнасць Касцёла. Часта гэтая абарона мела цану пакутніцкай крыві.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.