ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сапраўдная блізкасць з Богам

Слова рэдактара

19-335_byЛюдзі без адукацыі і знакамітыя наву­коўцы, тыя, хто кожны дзень кленчыць у касцёльнай лаўцы, і тыя, хто ходзіць у касцёл толькі два разы на год... Усе мы грашым.
   Што рабіць? Адказ можа быць імгненны: не грашыць. Але ў жыцці ўсё інакш. Сёння чалавеку не дастаткова катэхетычнага выказвання на тэму пакаяння і навяртання. Калі мы расказваем пра сваё жыццё, нам часта цяжка паверыць, што мы можам саграшыць. У дзяцінстве мы баяліся прызнацца бацькам, што зрабілі нешта дрэннае, мы ўтойвалі гэта ці хлусілі. Так жа і ў нашых адносінах з Богам. Незалежна ад таго, у якім мы ўзросце і якую маем адукацыю, мы баімся прызнацца ў выкананым граху. Калі мы чуем, як дзіця гаворыць, што грэх аддаляе нас ад Бога, мы не разумеем гэтых слоў або не ўспрымаем іх усур’ёз. Калі мы грашым, наша сэрца б’ецца як ашалелае, хочацца знікнуць з паверхні зямлі, аднак, нягледзячы ні на што, нам яшчэ ўдаецца адгаварыць Ружанец і пайсці на святую Імшу, зразумела, не прыступаючы да св. Камуніі. Шчыра кажучы, такія паводзіны толькі робяць нас пасмешышчам. Запрашаючы Бога ў сваё жыццё, мы павінны падрыхтаваць Яму належнае памяшканне.
Давайце паспрабуем ацаніць нашыя паводзіны паводле Божых правіл. Часта, калі пры дапамозе Божай ласкі мы пераадолелі грэх, нас перапаўняе гордасць. Гэтыя неналежныя паводзіны мы можам выправіць дзякуючы сакраментальнай дапамозе Касцёла. Прымушаючы сябе да рэфлексіі, мы мабілізуемся да выпраўлення сітуацыі і самадасканалення. Нам знаёма пачуццё: я зрабіў нешта такое, за што мне сорамна перад Богам, я адчуваю, што гэта дрэнна, а таму буду старацца, каб гэта не паўтарылася. Толькі без граху магчыма блізкасць з Богам.
   “Пане, я не варты, каб Ты прыйшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая”, – гэтыя словы мы вымаўляем падчас кожнай эўхарыстычнай сустрэчы. У гэтым сказе ўтоена ўсё чалавечае жыццё. Мы павінны клапаціцца пра тое, каб з дзяцінства адчуваць сорам за выкананыя намі грахі. Не трэба шукаць у сабе прычын нашых паражэнняў, трэба адкрыцца на Бога. Не трэба засяроджвацца на сабе, мы створаны паводле Божага вобраза і ніякі грэх яго не сатрэ. Трэба пастарацца зясяродзіцца на сваіх дзеяннях.
   Каб рэлігія не была пазбаўлена ласкі, давайце паклапоцімся пра такія рэчы, як блізкасць, шчырасць і годнасць. Блізкасць з Богам прывядзе нас да таго, што мы заўсёды будзем пад Яго апекай, шчырасць перад Айцом зробіць нас шчаслівымі, а годнасць Божага Дзіцяці дапаможа нам у сённяшнім свеце не згубіць чалавечай годнасці. Атрымліваючы людское аблічча, мы можам паглядзець на Бога без страху. Без граху ўсё больш нас у жыцці і ўсё больш жыцця ў нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.