ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

2 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў кіраванні дыяцэзіяй, моцы Святога Духа і сталай апекі Маці Божай Астрабрамскай.
Супрацоўнікі і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Трубовічу з нагоды 55-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага бласлаўлення, здароўя і сіл для працы на Божую хвалу, апекі Найсвяцейшай Маці і прыгожага плёну на Божай ніве.
Парафіяльны савет і ўдзячныя парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не гасне, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Вашае сэрца.
Супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, поспехаў, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем за навучанне дзяцей і дарослых, за прыгожы прыклад веры і набожнасці. Аддзяч, Божа, за ўсё тое, што Вы для нас робіце.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, цярплівасці, сілы і стойкасці, душэўнага супакою на кожны дзень святарскай паслугі, усіх Божых ласкаў і добрых людзей побач. Няхай з Божай дапамогай здзейсняцца ўсе Вашы высакародныя планы і намеры. Шчасці Божа.
Удзячныя парафіяне з Путрышак
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і цярплівасці. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі на кожны дзень жыцця, а маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
Малітоўная група Каралевы Супакою
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у сваёй малітве.
Малітоўная група Каралевы Супакою
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа і сталай апекі св. Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і Божай любоўю.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Артур Валчкевіч!
Віншуем Вас з Імянінамі. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас за ахвярную працу, адорвае ўсімі ласкамі на кожны дзень жыцця, Панна Марыя ахінае Вас плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух натхняе для абвяшчэння Божай праўды. Жадаем Вам радасці і душэўнага супакою. Жывіце доўга і будзьце здаровы, няхай навокал Вас заўсёды будуць шчырыя, зычлівыя людзі.
Вернікі з парафіі св. Роха з Грандзіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка ў кожную хвіліну жыцця. Няхай кожны дзень Вашай святарскай працы прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач будуць шчырыя і добразычлівыя людзі.
З павагай і малітвай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, шчасця, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, а таксама святла Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец Вас бласлаўляе, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, па-мацярынску Вамі апекуецца і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, здароўе не падводзіць, а навокал будуць толькі добразычлівыя людзі.
Былыя парафіяне з Ліды

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.