ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

З каталіцкага друку (18)

Прэса

“Любові не купіш” А. Дарыуш Пюркоўскі SJ
   Згадваючы біблейскую прыпавесць пра работнікаў у вінаградніку, аўтар піша, што Хрыстос такім чынам напамінае нам аб тым, што Бог, на самай справе, не ўпісваецца ў нашыя катэгорыі. Мы часта Яго не разумеем і павінны гэта адкрыта прызнаць. Божая справядлівасць адрозніваецца ад нашай. Яна дзейнічае не паводле правіл эканамічнага ці матэматычнага вылічэння, але паводле міласэрнасці: яна ратуе і выбачае, а не надзяляе згодна з заслугамі. Бог не выплаціць нам прэміі і выслугі гадоў.
    “Якую працу нам можна было б выканаць, каб гарантаваць сабе вечнае шчасце?” – пытае аўтар артыкула. “Праблема ў тым, што ніякай. Добрая Навіна заключаецца менавіта ў тым, што мы, як хрысціяне, ужо атрымалі рай ад пачатку без аніякіх намаганняў з нашага боку. Гэты рай прыходзіць да нас асабліва ў святым хросце і Эўхарыстыі. Таму мы павінны пазбавіцца ілюзій, што выконваючы запаведзі, мы заробім сабе на рай”. Наадварот, тое, што мы стараемся пераймаць Хрыста, – гэта вынік папярэдняга прыняцця раю, а значыць, і самаго Бога ў нашым жыцці. Ніякіх асаблівых прывілеяў за хрысціянскае першынство і выкананне задач “вышэй за норму” ў раі не будзе. Бо любові (Божай і чалавечай) нельга патрабаваць, а тым больш купіць. Яе можна толькі прыняць.
    Будуючы вакол сябе сцяну з выканання рэлігійных абавязкаў і патрабаванняў, з неабходнасці ахвяравання і прыняцця пастаноў, можна зачыніцца ад асноўнай евангелічнай праўды: спачатку трэба прыняць дабрыню Бога, і толькі потым можна даваць самаму.
   
“Прабачэнне без межаў ” Кс. Збігнеў Плахоцкі
    Аўтар узгадвае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея 18, 21-35, у якім Пётр запытаў Езуса, колькі разоў ён павінен прабачыць, “калі мой брат выйдзе супраць мяне? Ці ажно сем разоў?” На што пачуў адказ Езуса: “Ажно семдзесят сем разоў”.
    Пётр ставіць канкрэтнае пытанне свайму Настаўніку: колькі разоў ён павінен прабачыць свайму крыўдзіцелю? Езус уражвае і Пятра, і нас. Бо трэба прабачыць семдзесят сем разоў. Гэтая лічба з’яўляецца спасылкай на Стары Запавет, на сітуацыю пасля першароднага граху, калі людзі запалалі нянавісцю і прагай помсты. Вядомы нам з Кнігі Быцця Ламэх вырашыў адпомсціць ажно семдзесят сем разоў (Быц 4, 24). Свету помсты і нянавісці, створанаму грэшным чалавекам, Езус супрацьпастаўляе новы свет сямідзесяцісямікратнага – ці бязмежнага – прабачэння.
    Чалавек мае перад Богам вялікую віну, якая можа быць загладжана толькі дзякуючы літасці і міласэрнасці Бога, бо ніякім іншым спосабам не можна выплаціць зацягнуты грахом доўг. Атрымліваючы такую вялікую ласку, мы не можам не прабачыць нашым даўжнікам.
    У сучасным брутальным свеце чалавечыя ўзаемаадносіны, поўныя эгаізму і карыслівасці, патрабуюць ацалення. Езус, паказваючы прыклад паводзін, прапануе чалавеку, каб ён ставіўся да іншых так, як Бог ставіцца да яго. Давайце спытаем сябе сёння: ці здольны мы ад усяго сэрца прабачыць крыўды? Ці можам дараваць сваім крэдыторам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.