ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (18)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Бога нельга паставіць на стол, дакрануцца да Яго, як да нейкай прылады ці ўзяць Яго ў руку, як любы іншы прадмет. Але мы можам нанова адкрыць здольнасць успрымання Бога, якую мы маем у сабе. Мы можам адкрыць нешта з велічы Бога ў моцы сусвету. Можам выкарыстоўваць свет з дапамогай тэхнікі, таму што ён пабудаваны рацыянальна. У гэтай вялікай рацыянальнасці свету мы адчуваем Дух Стварыцеля, ад якога ўсё паходзіць, а ў прыгажосці стварэння мы можам разгледзець штосьці з прыгажосці, велічы і дабрыні Бога. А ў словах Святога Пісання мы можам пачуць словы вечнага жыцця, якія зыходзяць не ад людзей, а ад Яго, і ў іх мы чуем Яго голас. І ўрэшце рэшт, мы амаль што бачым Бога, калі сустракаем людзей, да якіх Ён дакрануўся. Я маю на ўвазе не толькі тых вялікіх, ад Паўла праз Францішка з Асізі, ажно да Маці Тэрэзы, але і многіх простых людзей, пра якіх ніхто не гаворыць.

    Фрагмент выказвання Папы для нямецкага тэлебачання ARD, 18.09.2011; паводле польскай секцыі Radio Vaticano

 
 Абп Юзаф Міхалік

   Мы, хры­сціяне, ты і я, кожны з нас уключаны ў вялікую справу змагання за Валадарства Божае на зямлі, у маім сэрцы, у сэрцы майго суседа, усюды. Мы ўключаны ў гэтую барацьбу з д’яблам, з сіламі цемры, моцай зла… Трэба, каб мы былі супрацоўнікамі добрай справы, Хрыста, каб мы стаялі поруч з Ім. Каб мы зразумелі, чым з’яўляецца вера, а вера – гэта імкненне аддаць першынство Езусу, Евангеллю, звышнатуральным каштоўнасцям – праўдзе, якая павінна перамагчы, дабру, якое трэба выбіраць. Моцай Касцёла з’яўляешся Ты, кожны з нас.
   

    Паводле партала wiara.pl, 24.09.2011

 


  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   Наша хрысціянская вера не з’яўляецца толькі светапоглядам, зборам ведаў і правіл. Наша вера – гэта асабістая сустрэча з Хрыстом. Верыць па-хрысціянску, значыць сустракацца з Хрыстом і давяраць Яму ўсё сваё жыццё. Толькі такая сустрэча пераменіць нас унутры і напоўніць радасцю, супакоем і аптымізмам. Гэтая асабістая і глыбокая сустрэча з Езусам адбываецца па-рознаму. Адным са спосабаў з’яўляецца пазнанне Бога ў Яго Слове. Св. Геранім сказаў: “Няведанне Бібліі – гэта няведанне Хрыста”. Калі мы хочам пазнаць Хрыста, калі хочам, каб Ён быў нашым Правадыром, нам трэба слухаць Яго Слова і шукаць у ім адказы на важныя для нас пытанні.

    Фрагмент гаміліі, Тракелі, 17.09.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.