ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка 2024 года |
Сямейная кансультацыя
Каталіцкая сямейная кансультацыя ў Гродне дзейнічае з 1997 года. Яе дзейнасць накіравана на аказанне дапамогі людзям, якія маюць цяжкасці ў асабістым, сужэнскім ці сямейным жыцці.
Першым душпастырам, які апекаваўся кансультацыяй, быў кс. Тадэвуш Крыштопік. На пачатку свайго існавання кансультацыя працавала тры разы на тыдзень, але колькасць зацікаўленых асоб увесь час узрастала. У 2009 годзе супрацоўнікі кансультацыі пачалі прымаць удзел у сямейных курсах, арганізаваных у нашай дыяцэзіі. Ездзілі таксама на майстар-класы за мяжу (Ломжа, Масква). У найбольшых парафіях Гродна з’яўляліся філіялы кансультацыі, дзе адбываліся перадшлюбныя курсы і размовы з супрацоўнікамі кансультацыі. †

Сёння Каталіцкай сямейнай кансультацыяй апекуецца кс. Павел Салабуда. У Кансультацыі можна атрымаць дапамогу псіхолага кс. Паўла Салабуды, псіхолагаў і кансультантаў па справах сямейнага жыцця, а таксама па справах наркаманіі і алкагалізму. Адным з метадаў працы з’яўляецца таксама дзейнасць Сямейнай кансультацыі падчас пілігрымкі ў Тракелі, дзе яе паслугамі карыстаецца шмат людзей. Кансультацыя таксама друкуе брашуры на тэму абортаў і залежнасцей. Актыўна ўдзельнічае ў працы з моладдзю, якая прыходзіць сюды на катэхезу перад бежмаваннем.
Варта дадаць, што ўсе паслугі, якія прапаноўвае Каталіцкая сямейная кансультацыя, бясплатныя, а ўсялякая інфармацыя, якой дзеліцца асоба, што карыстаецца паслугамі кансультацыі, будзе захавана ў таямніцы. Кансультацыя прапануе не толькі псіхалагічную, але і духоўную падтрымку, дапамагаючы знайсці адказ на пытанні пра сэнс жыцця.
Сёння ў Кансультацыі сем кваліфікаваных супрацоўнікаў, якія аказваюць дапамогу ўжо чатыры разы на тыдзень.
Калі ў Цябе ёсць нейкія праблемы, якім Ты не можаш даць рады, і Твая сям’я таксама не можа Табе дапамагчы, прыходзь у Каталіцкую сямейную кансультацыю. Шчасце нараджаецца пасля першага кроку!

Графік работы Каталіцкай сямейнай кансультацыі:
Панядзелак: 18.00-20.00 – псіхолаг і кансультант па справах сямейнага жыцця.
Аўторак: 18.00-20.00 – псіхолаг кс. Павел Салабуда.
Серада: 18.00-20.00 – дарадчык па сямейным жыцці і інструктар па планаванні сям’і.
Чацвер: 18.00-20.00 – кансультант па справах наркаманіі і алкгалізму.
Дапамога, размова, парада – у Каталіцкай сямейнай кансультацыі.
Адрас Сямейнай кансультацыі: вул. К. Маркса, 26 (насупраць Пабрыгіцкага касцёла)

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.