ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада 2024 года |
Урачыстасць Маці Божай Тракельскай
8 і 9 ліпеня Марыйны санктуарый у Тракелях сабраў, як і штогод, вялікую колькасць прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Кусташ санктуарыя кс. канонік Павел Галіньскі ў інтэрв’ю нашай газеце адзначыў, што ў гэтым годзе на ўрачыстасць прыбыло 16 пешых груп, г.зн. звыш 2000 пілігрымаў. Найбольш шматлікая была група з Гродна – звыш 450 чалавек, былі таксама групы са Смаргоні, Ашмян, Ваўкавыска і іншых мясцовасцей. З Воранава і Ліды пілігрымы ішлі толькі адзін дзень. У гэтым годзе ва ўрачыстасці ў Тракелях удзельнічала больш вернікаў, чым у мінулыя гады. Асабліва гэта было відаць на начным чуванні.
Урачыстасць распачалася вечарам 8 ліпеня выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адспяваннем Марыйнага Звароту. Ужо традыцыйна пачаткам начнога чування стала канферэнцыя, з якой да сабраных вернікаў звярнуўся дзекан Ашмянскага дэканату кс. Ян Пузына. Казнадзей, прамаўляючы канферэнцыю на тэму міласэрнасці і любові, нагадаў, што Касцёл у Беларусі ў гэтым годзе перажывае год Божай Міласэрнасці. Пасля канферэнцыі асобныя парафіяльныя групы маліліся перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. †
Апоўначы ў санктуарыі адбылася св. Імша, якую ўзначаліў кс. біскуп Антоній Дзям’янка. Перад св. Імшой апоўначы вернікі са свечкамі прайшлі ў працэсіі вуліцамі мястэчка. У гэтым годзе падчас працэсіі вернікі неслі два абразы: Маці Божай Тракельскай і Езуса Міласэрнага, перэгрынацыю якога мы перажываем у нашай дыяцэзіі. Падчас гаміліі кс. біскуп Антоні прыгадаў вернікам аб развіцці марыйнага культу. Ксёндз біскуп асабліва адзначыў, што Тракелі вельмі важныя для яго, таму што тут ён пачуў рашэнне Папы аб назначэнні яго дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля адпраўленай Эўхарыстыі многія вернікі ўдзельнічалі ва ўсяночнай адарацыі. Разам з моладдзю ў Тракелях маліўся таксама і гурт нашай духоўнай семінарыі “AVE”, які а 4-й раніцы выступіў з канцэртам.
Потым вернікі адспявалі гадзінкі да Маці Божай.
Галоўны дзень тракельскай урачыстасці распачала суботняя св. Імша а 8-й гадзіне, якую цэлебравалі ксяндзы неапрэзбітэры. Пасля св. Імшы ўдзельнікі мелі магчымасць паслухаць выступленне гутра “Май” з парафіі Квасоўка. А 10-й распачалася галоўная святая Імша. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, кс. бп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, а таксама вялікая колькасць святароў.
Св. Імшу ўпрыгожылі сваім спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domini” і гурт Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі “AVE”.
Падчас св. Імшы вернікі і духавенства прасілі Пана Бога аб здароўі для цяжка хворага кс. кардынала Казіміра Свёнтэка, дзякавалі Маці Божай за атрыманыя дары і прасілі Яе аб сталай апецы.
Казанне прамовіў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які прыгадаў вернікам гістарычную важнасць прыходу на гэты свет Езуса Хрыста, Божага Сына, які памёр у пакутах, каб адкупіць грахі ўсяго чалавецтва і знішчыць грахі свету. Мітрапаліт падкрэсліў ролю Маці Божай, якая падчас Дабравешчання праявіла пакорнасць і вялікую веру. “Бог выбраў Марыю, каб Яна стала Маці Збавіцеля. Яна не разумела, як можа зачаць дзіця, калі не мае мужа. Аднак пагадзілася з Божай воляй, бо Пан Бог жадае людзям толькі дабра. Марыя сказала сваё “Fiat” – слова, якое з’яўляецца ключом да збаўлення чалавека і адначасова да пабудовы шчаслівага грамадства на нашай зямлі. Мы таксама павінны згаджацца з Божай воляй, як гэта зрабіла Марыя”.
“Ева не згадзілася з Божай воляй, а Марыя згадзілася. І таму Марыю называюць другой Евай”, – працягваў ксёндз арцыбіскуп. “Сёння чалавек павінен зрабіць з гэтага “Fiat” адпаведныя высновы. Сённяшні чалавек імкнецца да самастойнасці, да абсалютнай свабоды і адсутнасці ўсялякай адказнасці… Свабода з’яўляецца вельмі важнай. Бо Бог нас стварыў, каб мы былі вольнымі. Вольнымі свабодай Божых дзяцей, а не сваёй свабодай. Свабода без адказнасці – гаварыў бл. Ян Павел II у 1993 г. на спатканні ў Коўне – вядзе да анархіі. Сучасны чалавек хоча быць вольным. Асабліва малады чалавек. Аднак адначасова гэты сучасны чалавек гаворыць, што Божае права абмяжоўвае яго, не дае магчымасці для развіцця”. Іерарх пацвердзіў гэта такім прыкладам: “Калі мы вядзём аўтамабіль, а сёння амаль усе яго водзяць, і на скрыжаванні бачым чырвонае святло, то ці сцвярджаем, што гэтае чырвонае святло абмяжоўвае нашу свабоду? Кожны ведае, што неабходна выконваць правілы дарожнага руху, бо інакш можа адбыцца катастрофа, могуць загінуць людзі, магу і я сам загінуць. Гэтак жа і з Божым правам. Гэта знакі, якія Бог паставіў на нашай дарозе. І іх выкананне не з’яўляецца абмежаваннем нашай свабоды, гэта заклік да жыцця свабодай Божых дзяцей. Сучасны чалавек часта імкнецца да свабоды ад Бога”.
Мітрапаліт закрануў таксама і іншыя праблемы, сярод якіх - праблема сям’і.
Сёлетняя ўрачыстасць у Тракелях сабрала вялізную колькасць вернікаў з нашай дыяцэзіі, з усёй Беларусі, а таксама гасцей з-за мяжы. Паводле слоў кусташа санктуарыя, у св. Імшы прымала ўдзел 14 000 прыхільнікаў Маці Божай Тракельскай.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 54 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.