ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

10 ліпеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў і здароўя, радасці і сілы для штодзённай працы на карысць Бога і людзей.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды 1-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін жадаем радасці, усмешкі, здароўя, шчасця, Божага блаславення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Дарагой сястры Дароце ў дзень Імянін жадаем моцы Святога Духа, радасці, якая выплывае з паклікання, здароўя і шмат шчаслівых і радасных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытульвае Цябе да свайго сэрца і дапамагае пераадольваць цяжкія хвіліны.
Вернікі з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Кучыньскаму і Юрыю Ёдзіку, сёстрам Марлене і Валерыі і ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі летняга адпачынку дзяўчат у Сапоцкіне, перасылаем сардэчнае “Аддзяч, Божа!” Няхай добры Бог пастаянна дапамагае Вам, а св. Марыя апякуецца Вамі.
Бацькі і дзеці катэдральнай парафіі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, надзеі, стойкасці, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Сем’і Бурынаў, Карэндаў і Духоўнікаў з Усялюба
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Зянону Рамейку ў дзень Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат прыгожых хвілін на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху, які выбраў для Цябе Пан. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Мы дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданне службе Богу і людзям.
З малітоўнай памяццю вернікі з Астрыны і члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам.
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробшачу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, доўгіх год жыцця, цярплівасці ў душпастырскай працы. Няхай Маці Божая апякуецца Вамі. У малітве мы дзякуем Богу, што Ён паслаў Вас у нашу парафію. Няхай заўжды з Вамі будуць добрыя і чулыя людзі.
З малітвай і павагай парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Астукевічу і Паўлу Гардзейчыку з нагоды Імянін жадаем шмат сіл, здароўя, душэўнага супакою і апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Вернікі з Жытарадзі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму ў Дзень нараджэння і Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай Бог, які ўказаў Табе шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары.
Парафіяне з Ліды-Слабады

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.