ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (15)

Прэса

“На голас паклікання”, Ірына Багдановіч, 6/2011
    У размове з выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі г. Гродна айцом прафесарам Андрэем Шчупалам CSsR І. Багдановіч запытала аб першым візіце айца ў Беларусь. Гэта адбылося 13 кастрычніка 1988 г. па запрашэнні кс. пробашча Тадэвуша Кандрусевіча, затым а. Андрэй па запрашэнні ўжо кс. біскупа Тадэвуша Кандрусевіча правёў некалькі місій у Беларусі, а пасля і зусім застаўся ў краіне. Айцец Андрэй праводзіў першыя рэкалекцыі для навучэнцаў семінарыі ў Гродне, а ў хуткім часе стаў іх спаведнікам. У 2001 г. ён быў прызначаны духоўным айцом клерыкаў і заставаўся на гэтай пасадзе 6 гадоў. Айцец Андрэй адзначае, што тым, хто кліча, з’яўляецца сам Хрыстос. Адных Ён кліча да шлюбу, другіх – да святарства. Абодва пакліканні патрэбныя і дапаўняюць адно другое. Чалавек толькі адказвае на пакліканне Хрыста. На любоў Бога, скіраваную да маладога чалавека, адказам павінна быць таксама вялікая і адважная любоў.
   
“Добрыя справы”, Надзея Буяшова, 5-6/2011
    Не сакрэт, што маладое пакаленне сёння проста патанае ў бездані граху. Не ўсе мелі магчымасць сустрэць Бога ў царкве, касцёле. Бог кожнаму адкрываецца па-рознаму. Але кожная душа прагне гэтага святла, часам пакутуе ў адзіноце, непаразуменні, агрэсіі, нянавісці да сябе. Адсюль суіцыды. Наша краіна займае трэцяе па колькасці суіцыдаў месца ў Еўропе. Першае – па колькасці разводаў. Ці ты можаш заставацца абыякавым да гэтых праблем? Мы не павінны забываць пра ўчынкі міласэрнасці. У нашай сістэме адукацыі не прадугледжана навучэнне хрысціянскім каштоўнасцям, таму, за рэдкім выключэннем, дзеці і падлеткі праглынаюць тыя “памыі”, якія выліваюць на іх некаторыя СМІ. Ці ж гэта не наш абавязак – даць ім інфармацыю, якой так не хапае? Што робіцца сёння ў гэтым напрамку? Існуюць малітоўныя рухі, суполкі моладзі. На жаль, нас няшмат. Калі ты хочаш дапамагчы ў выхаванні дзяцей і моладзі, можаш прайсці навучанне. Далучайся да грамадскага дабрачыннага аб’яднання хрысціянаў “Абарона жыцця ў яго вытоках…” праз рэгістрацыю на старонцы www.dobr.by.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.