ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (15)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Чалавек нават у часы навуковага і тэхнічнага прагрэсу застаецца істотай, адкрытай на ўсю праўду аб сваім існаванні, якая не затрымліваецца на матэрыяльных рэчах, але адкрыта на больш шырокі гарызонт. Вы адчуваеце ўсё гэта пастаянна, кожны раз, калі задумваецеся: чаму? Калі сузіраеце захад сонца або калі новая музыка хвалюе ў вас сэрца і розум, калі адчуваеце, што значыць сапраўды кахаць, калі ў вас ёсць моцнае пачуццё справядлівасці і праўды.

    Да моладзі ў Сан Марына, KAI, 20.06.2011

 
 Кардынал Сара

   Я ведаю, што гэты Касцёл у Беларусі мае будучыню. Я ўбачыў тут шмат маладых людзей на набажэнствах, ведаю, што павялічваецца колькасць пакліканняў да святарства, а прадстаўнікі розных канфесій з павагай ставяцца адзін да аднаго. Спадзяюся, што ваша краіна будзе добра развівацца эканамічна, але галоўнае, каб яна была адкрыта на Бога. Таму што насамрэч Бог – гэта наша будучыня. Без Бога няма будучыні для чалавека. Таму спадзяюся, шо ваша краіна будзе адкрыта на Бога і на Каталіцкі Касцёл.
   

    Фрагмент інтэрв’ю для catholic.by, 19.06.2011

 


    Арцыбіскуп Станіслаў Новак
   Як жа я шчаслівы па прычыне таго, што “Бог – гэта Любоў” і што “так палюбіў Бог свет, што Сына свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16). Некаторыя гавораць, што гэтыя словы дастатковы чалавеку для шчасця, і нават хоць бы Біблія загінула, яны самі робяць шчаслівым. Давайце ўкленчым сёння вельмі рашуча і моцна перад гэтай праўдай нашай веры. Таямніца Святой Тройцы з’яўляецца самым сэрцам нашай веры і нашага хрысціянскага жыцця. Мы былі ахрышчаны “ў імя”, а не “ў імёны” Айца і Сына, і Святога Духа. Таму што ёсць толькі адзін Бог. Але Усемагутны Бог Айцец аб’явіўся нам – як сказаў вобразна св. Ірэнэй – як той, хто выцягвае над намі абедзве рукі: адна – гэта Божы Сын, другая – гэта Святы Дух. Як Айцец з’яўляецца Богам, так і Сын Божы з’яўляецца Богам, і Святы Дух з’яўляецца Богам. Праўда аб Святой Тройцы з’яўляецца таямніцай веры ў сціслым значэнні гэтага слова.

    Фрагмент гаміліі паводле www.episkopat.pl, 19.06.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.