ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Дзеі Апосталаў нашага часу

Слова рэдактара

12-328_by Люблю пісаць, калі хтосьці чытае. Вельмі люблю, калі чытае ўважліва. Расце верагоднасць таго, што, акрамя меншай ці большай колькасці напісаных слоў, хтосьці зразумее сказанае. Бо гэта няпраўда, што ніхто мяне не разумее. Важна, каб Добрая Навіна, якую мы імкнёмся перадаць на старонках нашай газеты, дайшла да ўсіх, а яшчэ лепш, калі мы зразумеем, што нам хоча сказаць Езус, і ўвядзём Божае навучанне ў сваё жыццё. Аналагічна рабілі першыя апосталы, падобна было ў першых апостальскіх супольнасцях. Кожны хацеў зразумець Хрыста, шырока адкрываючы на Яго сваё сэрца. Дзеі Апосталаў не заканчваюцца ў II стагоддзі. І сёння хапае пасланняў Лукі пра жыццё хрысціян у XXI стагоддзі, пра апостальскую дзейнасць многіх з нас. Давайце паспрабуем усе разам зразумець, што гісторыя Касцёла не была закрыта са смерцю Езуса ці св. Яна. І сёння мы сустракаем той самы Хрыстовы Касцёл. Аналагічна як у Дзеях Апосталаў - той Касцёл, які пераследуецца, пакутуе, але няспынна моліцца.
Дзеі Апосталаў працягваюцца і сёння. Пагадзіцеся са мной, што і сёння хапае апосталаў на нашых землях. Апосталаў, якія перш за ўсё сваім жыццём абвяшчаюць Хрыста. Там, дзе ёсць Хрыстус, там напэўна будзе апостал, там ёсць Касцёл. Дзеі Апосталаў – гэта не прадстаўленне ў СМІ розных скандалаў, звязаных з Касцёлам ці ксяндзамі, апісаных мовай палітыкі, псіхалогіі ці сацыялогіі. Дзеі Апосталаў нашага часу ў цэнтры ставяць Божую Любоў, якая ажыўляе кожнага з нас, ажыўляе ўвесь Касцёл.
   Калісьці я пачуў, што “калі Касцёл нашага часу хоча быць падобны да першароднага Касцёла, то павінен памятаць пра малітву, а потым ужо – пра місію і дзейнасці”. Але ж усюды, дзе ёсць Хрыстус, побач знаходзіцца просты чалавек, які моцна трымае складзеныя разам рукі і ўвесь ахоплены Божай Любоўю. І такая панарама гісторыі нашага Касцёла на Гродзеншчыне і ўсёй Беларусі. І ёсць акцыі і прыгожая дзейнасць. Звыш 800 дзяцей на супольнай малітве і забаве; моладзь, якая, сабраная ў вялікай колькасці, становіцца сведкам Спаслання Святога Духа падчас сакрамэнта Бежмавання, і гэтыя чыстыя дзіцячыя сэрцы, якія ўпершыню прымаюць Хрыста ў сваё сэрца. Мужчыны, бацькі, хлопцы, якія ў вялікай колькасці ідуць у пілігрымцы да Маці Божай у Капцёўку і Баруны.
   І я зусім гэтым не хвалюся. Але так як любячы сын любіць слухаць пра гісторыю сваёй сям’і і ганарыцца, калі даведаецца, што хтосьці ў яго сям’і меў заслугі за якія-небудзь вялікія справы, так я ганаруся сваім Касцёлам. Было б сумна, калі б католік не ведаў гісторыі свайго Касцёла, гэтай вялікай Божай сям’і. А асабліва той гісторыі, сведкамі якой з’яўляецца кожны з нас. А гісторыя Касцёла ў Беларусі важна для нас, жыхароў гэтай зямлі. Таму што той вялікі дар веры, які мы носім у гліняных начыннях, пераказваецца далей, наступным пакаленням.
   Каб даведацца, які павінен быць Касцёл сёння, трэба адкрыць Дзеі Апосталаў у чарговы раз. Заахвочваю Вас, Дарагія Чытачы нашай газеты, актыўна і ўсім разам уключыцца ў дзеі апосталаў нашага часу, стаць апосталамі нашага часу. Касцёл - гэта нязвыкла багатая рэчаіснасць. Вера ёсць жыццём, а таму яно падпарадкоўваецца тым самым законам, што ўсялякае жыццё. Давайце заўважаць, якія вялікія справы здзейсніў Касцёл для дабра ўсяго свету. Каб напісаць гісторыю свайго часу для будучых пакаленняў, трэба паверыць у Касцёл.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.