ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых».
   Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім.
   Езус зноў сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я - брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я - брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку».

Ян 10, 1-10


Сустрэча з Уваскрослым
   Столькі стагоддзяў мінула з той пары, калі як вучні Хрыста мы пачулі словы гэтай прытчы! Аднак надалей нам цяжка іх зразумець. Мы не распазнаём голасу нашага Пастыра. Дазваляем сябе ашукваць разнастайным наймітам, злодзеям, трапляем у прадуманыя пасткі, падрыхтаваныя ваўкамі, часам самі аддаляемся ад аўчарні і блукаем па жыццёвых ростанях. Мы пачынаем роспачна шукаць ратунку, калі з намі здарыцца нейкае няшчасце. Шчасліва заканчваюцца небяспечныя прыгоды, калі нам удасца распазнаць голас Пастыра, які шукае згубленай авечкі. Але ў душы як жа часта застаюцца сляды сустрэч з воўкам, а спустошаныя сілы – гэта вынік нядбаласці ў пастановах без адказнасці.
   А патрэбна так мала: каб адчуваць сябе бяспечным, дастаткова навастрыць слых і слухаць голас Добрага Пастыра. З глыбокім перакананнем, што Ён і толькі Ён з’яўляецца гарантам майго жыцця і яго дастатку.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.