ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (11)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
    У сённяшнім Евангеллі, якое апавядае гісторыю ўваскрашэння Лазара, мы чуем голас веры з вуснаў Марты, сястры Лазара. Езус кажа ёй: «Уваскрэсне брат твой», яна адказвае: «Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрэсення ў апошні дзень» (Ян 11, 23-24). Але Езус гаворыць: «Я ўваскрэсенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян 11, 25-26). Вось сапраўдная навіна, якая ўрываецца і ламае ўсе бар'еры! Хрыстус разбівае сцяну смерці, і ў Ім жыве ўся паўната Бога, якая з’яўляецца жыццём, жыццём вечным. Таму смерць не мела над Ім улады, а ўваскрашэнне Лазара з'яўляецца знакам Яго поўнага панавання над фізічнай смерцю, якая для Бога з’яўляецца нечым накшталт сну (пар. Ян 11,11).

    Падчас малітвы “Анёл Панскі”, 10.04.2011



 
  Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

   Дзень 13 красавіка 1991 г. прыпадаў на Велікодны перыяд. У гэтым годзе мы ўжо зусім хутка будзем святкаваць Вялікдзень. 20 гадоў таму гэты дзень для Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне стаў новай Пасхай. І гэтая Пасха павінна працягвацца. Нельга жыць толькі гісторыяй. З яе дапамогай трэба вучыцца і на ёй трэба будаваць. А будаваць ёсць што. Жыццё не стаіць на месцы, і разам з ім прыходзяць усё новыя і новыя выклікі. Даводзіцца вырашаць праблемы, аб якіх яшчэ зусім нядаўна мы нават і не чулі. Большасць з іх унесена ў наша жыццё нарастаючым секулярызмам і лібералізмам.
    Усё больш і больш вернікаў паволі і незаўважальна прымае свецкі стыль жыцця, у якім усё менш і менш месца застаецца Богу.

    Фрагмент “Паслання арцыбіскупа Кандрусевіча з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі”

 


    Біскуп Aляксандр Kaшкевіч
   Браты і Сёстры! Давайце не будзем забываць пра цяжкія для нашага Касцёла часы, калі мы не мелі сваёй дыяцэзіі і біскупа, калі ў нас не хапала святароў і святынь, калі націск атэізму ствараў пагрозу для веры. Памяць пра гэта дазволіць нам у будучым захаваць вернасць Евангеллю і перадаць яе наступным пакаленням. Трэба вяртацца ў памяці да рэлігійных ганенняў мінулых гадоў, каб цаніць тое, што аплачана коштам вялікіх пакут і выгнання, высылкай і рэлігійнай дыскрымінацыяй святароў і вернікаў нашай зямлі.

    Фрагмент “Пастырскага ліста ксяндза біскупа Кашкевіча з нагоды 20-годдзя дыяцэзіі і перэгрынацыі абраза Міласэрнага Езуса”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.