ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
Дарога сэрца
Паміж дзвюма суседнімі краінамі знаходзілася каралеўства высокіх і таямнічых гор. Каб дабрацца да суседняй краіны, людзям трэба было цэлы месяц аб’язджаць горы па вельмі доўгай дарозе. Была і іншая дарога, карацейшая, але больш небяспечная – Дарога сэрца. Не ўсякі чалавек вырашаў пайсці кароткай Дарогай сэрца. Большасць з тых, хто ішоў па ёй у каралеўства гор, ніколі не вярталася. Людзі казалі, што гэтая дарога вельмі небяспечная для тых, хто не прывык слухаць голасу свайго сэрца. Бо на сцежках ў горным каралеўстве маглі сустрэцца злыя тролі. Яны жылі ў пячорах пад зямлёй і маглі прымаць аблічча любога чалавека ці жывёлы. Тролі ахоўвалі сваю тэрыторыю і рабілі ўсё, каб няпрошаныя госці ніколі не вярнуліся з каралеўства гор. Аднойчы юнаку па імені Ян трэба было хутчэй вярнуцца ў сваю родную краіну: ён павінен быў перадаць вельмі рэдкія і патрэбныя лекі для свайго цяжка хворага бацькі. Яго любоў да бацькі была мацнейшая, чым страх за сваё жыццё, і сэрца яму падказала, што ён павінен вяртацца Дарогай сэрца, каб паспець дапамагчы хвораму. Адчуўшы загад свайго сэрца, Ян паспяшаўся дахаты кароткай дарогай. †
Цэлы дзень ішоў Ян кароткай дарогай. Вакол было ціха і спакойна, спявалі птушкі, ласкава свяціла сонца. І раптам на ўзгорку ён спыніўся, адчуўшы сэрцам штосьці нядобрае. Яго сэрца шалёна забілася ад страху. Здавалася, хтосьці нябачны з цемры ўсярэдзіне пячоры не зводзіць з яго вачэй. Толькі вырашыў Ян абысці бокам гэтую страшную пячору, як раптам хтосьці пачаў клікаць на дапамогу. Ян хацеў дапамагчы, але ўспомніў першае нядобрае пачуццё свайго сэрца і зразумеў, што гэта пастка. І як толькі ён пра гэта падумаў, крыкі сціхлі, усярэдзіне пячоры штосьці загрукатала, пячора затрэслася, а яе ўваход заваліла камянямі. Уздыхнуў Ян з палёгкай, падзякаваў свайму сэрцу за выратаванне ад вернай згубы і пайшоў далей.
Праз некаторы час падышоў ён да вялікага тоўстага дрэва, ад якога дарога разыходзілася ў розныя бакі. Спыніўся і задумаўся: па якой жа дарозе яму ісці далей, па левай ці правай? А тым часам аднекуль пачуўся ціхі дзіцячы плач. Паглядзеў Ян уверх і ўбачыў у ствале дрэва вялікае дупло, з якога даносіўся плач. Ян адчуў, што яму нельга заставацца абыякавым да чужой бяды, і залез на дрэва. Зазірнуў унутр дупла і ўбачыў істоту, якая плакала.
- Хто ты? - спытаў Ян. - І чаму тут у дупле плачаш?
- Я маленькі троль, - адказала маленькая істота з дупла. - Мае бацькі мяне пакаралі і забыліся пра мяне. А мне аднаму страшна выходзіць з цемры на святло.
Троль яшчэ больш расплакаўся. Ян суцешыў маленькага троля. Ён спусціўся з ім на зямлю, а сам задумаўся:
- Па якой жа зараз дарозе мне ісці?
Чамусьці ніводная дарога не падабаліся яго сэрцу. Адгадаў маленькі троль думкі чалавека і кажа:
- Налева пойдзеш - загінеш, направа пойдзеш - дарогі дахаты не знойдзеш. Пайдзі па маленькай сцяжынцы паміж дарогамі, па якой рэдка хто з людзей хадзіў.
Убачыў Ян ледзь прыкметную сцяжынку і адчуў сэрцам, што троль праўду кажа. Падзякаваў яму Ян, развітаўся і пайшоў далей. На гэтай сцяжынцы яго зусім ніхто не чакаў. Не здагадаліся злыя горныя тролі, што чалавек замест звычайнай дарогі абярэ цяжкую і непрыкметную горную сцежку. Тролі былі перакананы, што людзі любяць выбіраць заўсёды легкі шлях, таму ўсе свае хітрыя пасткі яны расставілі толькі на шырокіх дарогах.
Юнак шчасліва дайшоў дахаты і своечасова дапамог бацьку. Бацька акрыяў, калі Ян расказаў яму пра Дарогу свайго сэрца.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 110 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.