ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Служыць Богу

Семінарыйная газета

Куточак міністранта
Размова з кс. пралатам Юзафам Трубовічам

- У якіх умовах і ў якім годзе Вы сталі міністрантам?
    Я жыў тады на тэрыторыі Польшчы, бо Польшча сягала мяжой на ўсход па Друю - гэта былі 18 год польскай свабоды. Тады я хадзіў у касцёл і ў 1936 г. стаў міністрантам. Касцёл знаходзіўся ў парафіі Плюсы Браслаўскага павета. Я хадзіў у школу, а потым з іншымі равеснікамі пачаў служыць падчас св. Імшы. Не было нас шмат, але крыху было. Я быў міністрантам толькі 3 гады, потым пачалася вайна 1941 г. Забралі ксяндза, і касцёл быў зачынены.

    - Чым адрознівалася служба міністранта ў мінулым ад цяперашняй, апрача таго, што яна была паводле літургіі Трыдэнцкага Сабора?
    Усё было па-лацінску, трэба было навучыцца і потым па-лацінску адказваць святару падчас св. Імшы. На пачатку ксёндз з міністрантамі папераменна адгаворвалі псальм, потым – даўжэйшы Confiteor (акт пакаяння), Introibo ad altare Dei (уступная малітва падчас св. Імшы ля алтара), Oremus (молімся падчас калекты). Тады літургія была даўжэйшая і было шмат адказаў, якім трэба было навучыцца.
- Ці вялікія патрабаванні былі да міністранта?
    Так, але міністрант сам добра ведаў, Каму служыць, бо ён не служыць сабе, ані ксяндзу, а Богу.

    - Чаму Вы хацелі быць міністрантам?
    Я хадзіў у касцёл, мне хацелася быць там, разам з міністрантамі. Тады я не адчуваў яшчэ ў сабе закліку служыць Богу як святар, а толькі хацеў быць міністрантам, хацеў быць у касцёле і служыць ля алтара.

    - Як Вы думаеце, якім павінен быць міністрант па-за паслугай ля алтара?
    Ужо таму, што ён міністрант, павінен быць акуратны, уважлівы. Людзі ж ведаюць, што ён міністрант. Але які міністрант? Калісьці я быў у школе. Мяне запрасілі на аплатак, і адна настаўніца сказала мне, што не ўсе міністранты - добрыя хлопцы. Для нас гэта перасцярога, бо людзі ўсюды назіраюць за тымі, хто ходзіць у касцёл. Сёння цяжэй быць міністрантам. Хочацца ўсё ўбачыць, пра ўсё даведацца. Малады чалавек шмат часу праводзіць перад камп’ютарам, у інтэрнэце і лічыць, што мае вельмі мала часу для Бога.
    Але добры міністрант дае добры прыклад. А таму найбольш пакліканняў у семінарыю і найбольш святароў паходзіць з міністрантаў.

    - Дзякуем Вам за размову.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.