ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. I вучні спыталіся ў Яго, кажучы: «Раббі, хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?» Езус адказаў: «Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб праз яго выявіліся справы Божыя. Пакуль дзень, нам трэба рабіць справы таго, хто паслаў Мяне. Надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць. Пакуль Я на свеце, Я - святло свету». Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь, і памазаў граззю вочы сляпому, і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў купальні Сілаам» (што перакладаецца «пасланы»). Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы.

Ян 9, 1-41


Бачыць сэрцам
   Другарадным вынікам гэтага цуду была спрэчка аб самасвядомасці вылечанага і бурная палеміка з фарысеямі. Каля гэтай падзеі сутыкнуліся слепата са здольнасцю бачыць, цемра са святлом, фальш з праўдай. Фарысеі, нягледзячы на бясспрэчны знак з неба (“Спакон вякоў не чулі, каб хто расплюшчыў вочы сляпому ад нараджэння”), засталіся сляпымі на прысутнасць Хрыста, з-за чаго страцілі шанс вылячыцца з уласных грахоў. Адсюль вынікае, што калецтвам горшым за фізічную слепату з’яўляецца заплюшчваенне вачэй на Хрыста-Збаўцу - наш Шлях, Праўду і Жыццё.
    Якая ж карысць з гэтага цуду вылечвання? Для акружэння, можа, невялікая, можа, поўная супярэчнасці. Гэты цуд падзяліў людзей. Аднак для вылечанага чалавека вартасць таго, што ўчыніў яму Езус, застаецца бясцэннай: ён убачыў прыгажосць навакольнага свету. Больш за тое: асабіста пазнаў Збавіцеля гэтага свету і вызнаў веру ў Яго. З гэтага моманту ён застанецца сведкам Хрыста, дзейсным знакам Яго моцы, што вылечвае чалавека і свет.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.