ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Паўната шчасця

Дзіцячы куточак

Жылі-былі шчасці. Так, менавіта шчасці. Жылі яны ў розных краінах, хоць і недалёка адзін ад аднаго. У кожнай «шчаслівай краіне» хадзілі легенды пра тое, што дзесьці ёсць іншыя шчасці. Але самая неверагодная легенда была пра тое, што дзесьці ёсць месца, дзе ўсе шчасці сустракаюцца.
    І вось аднойчы ў адной з краін шчасце задумалася: “У мяне ёсць усё, што трэба для шчасця: добрая праца, грошы, родныя, я падабаюся тым, каму жадаю падабацца... Але ўсё гэта такое недастатковае. Хіба гэта можа прынесці сапраўднае шчасце?”
    А тым часам у іншай краіне іншае шчасце думала так: “Усё ў мяне ёсць: прыгажосць, розум, пачуццё гумару, праца, якая мне вельмі падабаецца, ямачкі на шчочках, шчырая усмешка… Мабыць, усе ёсць… Толькі не хапае чагосьці…”
    А трэцяе шчасце ў трэцяй краіне думала так: “Мне не трэба многа для шчасця: гульні, цяпло, мультфільмы, цукеркі, камп’ютар, канікулы. Для мяне гэта - шчасце. Але чагосьці не хапае. Чагосьці такога ж простага, але неабходнага”.
Кожнае шчасце вырашыла пайсці на мяжу сваёй краіны і паглядзець, што там робіцца, хто там жыве і ад чаго шчаслівы.
    І сустрэліся тры шчасці: мужчынскае, жаночае і дзіцячае. І нарэшце зразумелі, чаго не хапала кожнаму з іх. Яны зразумелі, што шчаслівым да канца можна быць толькі тады, калі побач ёсць іншыя шчасці, якія становяцца шчаслівымі ад таго, што шчаслівы ты.
    Бо гэта так проста - выйсці за мяжу свайго шчасця і зрабіць поўным шчасце іншых. І сваё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.