ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Чым ёсць залежнасць ад сотавага тэлефона?

Задай пытанне

Сёння ўсё радзей карыстаюцца тэлефоннай кабінкай, а размовы па тэлефоне становяцца ва ўсё меншай ступені вынікам неабходнасці. Выкарыстанне сотавага тэлефона нясе задавальненне. А валоданне гэтым жа тэлефонам становіцца неадольна атракцыйным. Сёння даследаванні пацвярджаюць, што сотавым тэлефонам карыстаюцца часцей, чым інтэрнэтам ці асабістым камп’ютарам. З выкарыстаннем сотавага тэлефона надыходзяць змены ў многіх сферах чалавечага жыцця. Трэба сцвердзіць, што залежнасць ад сотавага тэлефона з’яўляецца новай з’явай. Цікава тое, што часцей мужчыны пападаюць у залежнасць ад сотавага тэлефона, якая характарызуецца наступнымі рысамі:
    - наданне вялікага значэння тэлефону,
    - не адкладванне ані на хвіліну тэлефона,
    - калі няма тэлефоннага апарата, то адчуваецца дыскамфорт, часам нават паніка,
    - тэлефон становіцца пасрэднікам пры кантактах з іншымі,
    - адчуваецца націск няспыннага кантакту з кімсьці,
    - у якасці апраўдання сваіх паводзін карыстальнікі сотавага тэлефона паведамляюць пра яго зручнасць і бяспечнасць,
    - звычайна маскіруюць страхі.
Трэба памятаць таксама, што бываюць розныя роды залежнасці ад тэлефона:
    - залежнасць ад смс-аў – адчуванне націску пастаянна адпісваць і высылаць тэкставыя пасланні. У карыстальнікаў тэлефона з’яўляецца мазоль на вялікім пальцы рукі, а клавіятура апарата вельмі зношана,
    - залежнасць ад новых мадэляў тэлефонаў – схільны выдаць вялікія сумы, каб стаць карыстальнікамі самай навейшай мадэлі тэлефона,
    - “сотавыя эксгібіцыяністы” – купляючы тэлефон, удзяляюць вялікую ўвагу яго колеру, стылістыцы. Калі тэлефануюць, то гавораць вельмі моцна і перш чым возьмуць тэлефон, дазваляюць яму вельмі доўга званіць, так, каб усе прысутныя яго пачулі,
    - гульцы – празмерная зацікаўленасць гульнямі, якія знаходзяцца ў сотавым тэлефоне,
    - сіндром уключанага тэлефона ёсць у тых асобаў, якія баяцца выключыць свой апарат. Заўжды ў іх ёсць зараджаная батарэя.
    Распаўсюджанню паталогіі празмернага карыстання сотавымі тэлефонамі падвергнута асабліва моладзь. Давайце штодзённа навучымся па-інашаму карыстацца тэлефонам. Менавіта тады мы апануем залежнасць ад яго. Можам карыстацца ім радзей, забываць пра яго ці хаваць хоць бы на працягу некалькіх гадзін. Залежная асоба павінна паступова памяншаць дыяпазон карыстання ім. Вельмі важнай справай з’яўляецца тое, каб не карыстацца сотавым тэлефонам у касцёле, а найлепш яго выключыць. Гэта вынікае з таго, што святыня з’яўляецца святым месцам, дзе жыве Бог. Невыключаны тэлефон сведчыць аб уласнай культуры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.