ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
Папа піша клерыкам...

З самага пачатку паслання Бэнэдыкт XVI прыводзіць асабістыя ўспаміны з часоў Другой сусветнай вайны: “У снежні 1944 г., калі я быў прызваны на воінскую службу, камандзір спытаў кожнага з нас, якую прафесію мы хацелі б мець у будучым. А адказаў, што хацеў бы стаць каталіцкім святаром. Лейтэнант адказаў: “А таму Вы павінны пашукаць сабе штосьці іншае. У новай Германіі ўжо не патрэбны ксяндзы”. Святы Айцец падкрэслівае, што нягледзячы на памылковае меркаванне многіх людзей, што святарства не з’яўляецца “прафесіяй” будучага, рэчаіснасць ёсць іншая. Людзі патрабуюць Бога нават у XXI ст. Таму слушнымі здаюцца словы Папы, скіраваныя да тых, якія “насуперак гэтым агаворкам і поглядам” паступілі вучыцца ў семінарыю: “Добра Вы зрабілі”. †
Бэнэдыкт XVI называе семінарыю “супольнасцю ў дарозе”.Неабходнасць “супольнасці вучняў” для таго, каб стаць добрым святаром, выплывае з факта ўстанаўлення Касцёла як супольнасці членаў, аб’яднаных з Хрыстом, паміж сабой і выбару 12 апосталаў. “Нельга станавіцца святаром у адзіночку”, бо той, хто хоча служыць Касцёлу, павінен заўважыць таксама яго агульнае значэнне.
Далей Святы Айцец, азіраючыся на свае семінарыйныя гады, прадстаўляе, як павінны выглядаць адукацыя і выхаванне алюмнаў. Прытым ён асноўваецца на падзеле адукацыі і выхавання да святарства Другім Ватыканскім Саборам.
Тры першыя пункты свайго паслання Папа прысвяціў выхаванню духа, тым самым ставячы яго на першае месца ў адукацыі і выхаванні святарства. Ксёндз павінен быць “Божым чалавекам” ці тым, які штодзённа падтрымлівае сувязі з Богам у Езусе Хрысце. Святар “з’яўляецца веснікам Бога паміж людзьмі” ці тым, які абвяшчае словы свайго Пана. Ён з’яўляецца таксама “будаўнічым” адзінства ў Касцёле, чэрпаючы моц ад Святога Духа, віноўніка адзінства.
“Цэнтрам нашай сувязі з Богам і фарміравання нашага жыцця з’яўляеца Эўхарыстыя”, - піша Папа. Езус Хрыстус прысутнічае пад постацямі хлеба і віна, з’яўляецца “ежай” нашага жыцця. Таму важнай справай з’яўляецца ўнутраны ўдзел кожнага алюмна ва Эўхарыстычнай літургіі, бо дзякуючы гэтаму адбываецца асабістае спатканне з Ім.
Асобна Святы Айцец разважае пра сакрамэнт пакаяння. Святы Ян Марыя Віянэй, пробашч з Арс, калісьці так сказаў тым, якія думалі, што няма сэнсу ісці спавядацца і прасіць аб прабачэнні за грахі, бо і так пападуць у тыя ж самыя грахі: “Сам Бог забывае пра гэты момант у нашых заўтрашніх грахах, каб даць Вам ласку сёння”. Гэтым прыкладам Наступнік св. Пятра акцэнтуе ўвагу на тым, што Бог аказвае міласэрнасць кожнаму, хто прызнаецца перад ім у сваіх грахах. Сакрамэнт пакаяння вучыць “глядзець на сябе з Божага пункта погляду”, прымушае да добрасумленнасці, вядзе да пакоры. Дзякуючы гэтым цнотам хрысціянін можа таксама прабачаць іншым.
Гаворачы пра душпастырскае выхаванне і адукацыю, Бэнэдыкт XVI робіць уражлівымі клерыкаў на народную пабожнасць. Хоць яна часта кіруецца да ірацыянальнасці, павярхоўнасці, аднак, нельга яе цалкам выключаць. Дзякуючы гэтай форме пабожнасці “вера стала целам і крывёй”. Яна таксама здзяйсняе, што мы самі становімся сапраўдным Божым людам.
“Час семінарыі з’яўляецца перш за ўсё парой навучання”. Папа заахвочвае будучых святароў да вучобы з запалам і адначасова перасцерагае перад прагматычным пытаннем: “Ці гэта мне паслужыць у далейшым?” У інтэлектуальных адукацыі і выхаванні ідзе размова перш за ўсё аб “пазнанні і зразуменні ўнутранай структуры веры ў яе цэласнасці так, каб яна стала адказам на пытанні людзей”. Далей Святы Айцец называе паасобныя галіны тэалагічных і філасофскіх ведаў, падкрэсліваючы вартасць кожнай з іх. Не без значэння з’яўляецца таксама “укараненне тэалогіі ў жывой супольнасці Касцёла”, каб пазнаваная семінарыстамі тэалогія не стала “зборам розных дысцыплін без унутранага адзінства”.
У якасці апошняга роду адукацыі і выхавання Папа называе чалавечую сталасць. Святар павінен быць непадзельны душой і целам. Тэалагічныя цноты павінны ў ім злучацца з галоўнымі цнотамі. Тут таксама ўпісваецца “цэласнасць сексуальнасці ва ўсёй індывідуальнасці”. Бэнэдыкт XVI з болем піша пра амаральныя выпадкі сексуальных злоўжыванняў у дачыненні да дзяцей і моладзі. “Аднак злоўжыванне, якое трэба глыбока асудзіць, не можа падарваць аўтарытэт святарскай місіі, якая застаецца вялікай і чыстай”. Нам вядомы пераконваючыя прыклады святароў, якія сваёй паставай даюць зразумець, што можна жыць і станавіцца святым у цэлібаце г.зн. у халасцяцкім стане. Таму, распазнаючы сваю прызванне, падчас адукацыі і выхавання ў семінарыі алюмны павінны старанна вывучаць сябе і паддавацца ачышчэнню цераз Хрыста.
На заканчэнне паслання Святы Айцец зазначае, што духоўнасць кандыдатаў да святарства з’яўляецца звычайна рознай, бо рознымі ёсць пачаткі святарскага паклікання. Тым не менш у пасланні была падкрэслена значная роля адзінства, чаму павінна служыць семінарыя, “супольнасць у дарозе, якая выходзіць па-за розныя формы духоўнасці”.
Бэнэдыкт XVI, адрасуючы гэты ліст семінарыстам, напамінае ў ім, што “ёсць сэнс у тым, каб стаць святаром: свет патрабуе ксяндзоў, пастыраў сёння заўтра і заўжды, пакуль існуе”. Адначасова ён акцэнтуе ўвагу на важнай думцы: людзі патрабуюць святых ксяндзоў, якія будуць у Духу і Праўдзе служыць Богу і Яго Касцёлу. Таму давайце будзем маліцца за святасць для нашых ксяндзоў, за новае прызванне да службы ля Панскага алтара, як і за алюмнаў ва ўсім свеце, каб яны маглі добра прачытаць сваё прызванне, яго прыняць і рэалізаваць у жыцці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.